2 чэрвеня на каскадзе азёр «Валатава» ў ваколіцах вул. Макаёнка адбыўся другі тур рэгулярнага чэмпіянату горада Гомеля па пляжным валейболе, у якім прынялі актыўны ўдзел і спартсмены з іншых гарадоў Беларусі.
Узгаданыя спаборніцтвы, па-першае, былі адметныя сваёй працягласцю: доўжыліся з ранку да вечара, а па-другое, адзначыліся павялічанай колькасцю ўдзельніц – прадстаўніц прыгажэйшай паловы.
За перамогу ў чэмпіянаце ўпарта змагаліся 14 мужчынскіх і 11 жаночых каманд.
Прыемна адзначыць, што пераможцай сярод жанчын стала студэнтка завочнага факультэта Ганна Антасюк у пары з Вікторыяй Брысюк.
У мужчынскіх спаборніцтвах перамогу атрымаў другакурснік факультэта фізічнай культуры Андрэй Марчанка ў пары з Дзмітрыем Майоранка.
Сардэчна віншуем пераможцаў і зычым ім наступных гучных перамог!
Марына Кажадуб,
кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтру
Рыгор Серыкаў,
намеснік дэкана завочнага факультэта