Алімпіец Ігар Макараў расказаў, што ўяўляе з сябе прафесійны спорт (Газета «Звязда»)

Опубликовано Dmitry_Gorbachev - пт, 05/04/2024 - 11:27

Алімпійскія гульні ў Афінах 2004 года прынеслі беларускаму спорту адразу дзве вялікія сенсацыі. Юлія Несцярэнка, як сапраўдная белая маланка, бліснула ў фінале стометроўкі. А дзюдаіст Ігар Макараў аказаўся мацнейшым за сваіх сапернікаў у вагавой катэгорыі да 100 кілаграмаў. Ён стаў першым і пакуль адзіным алімпійскім чэмпіёнам па дзюдо ў гісторыі беларускага спорту. Праз 20 гадоў героі афінскай Алімпіяды ў промнях славы не купаюцца і не надта да гэтага не імкнуцца. Юлія Несцярэнка спакойна трэніруе маладых бегуноў у родным Брэсце. А Ігар Макараў жыве ў Гомелі, патрыётам якога сябе лічыць.

Ён прывівае малым любоў да здаровага ладу жыцця ў «Школе дзюдо Ігара Макарава», трэніруе спартсменаў у вучылішчы алімпійскага рэзерву, выкладае на факультэце фізічнай культуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Паралельна вучыцца ў аспірантуры і займаецца самаразвіццём. І больш за ўсё ганарыцца тым, што дома «кветнік» — жонка і дзве дачкі. Сваімі спартыўнымі дасягненнямі Ігар Макараў не бравіруе, медалямі не хваліцца. Нават у Музей спартыўнай славы роднага факультэта аддаў толькі кімано. А медалі ляжаць дома ў скрыні. Таму ведаць і прымаць Ігара Макарава выключна як першага алімпійскага чэмпіёна па дзюдо ўжо няправільна. Ён яшчэ і выкладчык, трэнер, у чымсьці філосаф (дзюдо — гэта ж філасофія), вялікі спецыяліст, які мае сваё асаблівае меркаванне на многія пытанні. Сваімі моцнымі думкамі моцны чалавек падзяліўся і са «Звяздой».

Далее читать по ссылке:

https://zviazda.by/be/news/20240401/1711972919-dzyudaist-igar-makarau-raskazau-shto-uyaulyae-z-syabe-prafesiyny-sport