16 верасня студэнты і супрацоўнікі ГДУ імя Ф.Скарыны удзельнічалі ў напісанні Рэспубліканскага дыктанта «Дзень народнага адзінства». Традыцыйна тэмай дыктанта стала аб’яднанне Беларусі ў адзіную краіну ў 1939 годзе. У тэксце адзначалася каштоўнасць адзінства нацыі, якое забяспечвае існаванне інстытута прэзідэнтства, падкрэслівалась неабходнасць паважаць, берагчы і абараняць гэтае адзінства.