“Delirium:псіхадэлічная гісторыя з элементамі дэтэктыва”

Опубликовано Dmitry_Gorbachev - чт, 30/12/2021 - 11:09

Напярэдадні Новага года і Калядаў з іх Дзедам Марозам, Санта Клаўсам і Святым Мікалаем у людзей самага рознага ўзросту абуджаецца нязменная вера ў цуды, у тое, што пах ялінкі прынясе нешта чароўнае і недасяжнае, пра што толькі марылася ў салодкіх мроях. Стварыць адпаведны настрой дапаможа і опус прафесара Івана Штэйнера “Delirium:псіхадэлічная гісторыя з элементамі дэтэктыва”, які надрукаваны ў 11 і 12 нумарах літаратурна-мастацкага часопіса “Полымя” за 2021 год. У займальна-іранічным  стылі апавядаецца пра дзівосы, якія адбыліся ў палацы на Палессі, дзе некалі жыў вядомы пісьменнік. Сучасны ўладальнік незвычайнай спадчыны, які не прачытаў за свой век ніводнай кнігі, раптам пачынае гаварыць на латыні і стараславянскай мовах, цытаваць вялікіх філосафаў і паэтаў, разважаць аб марнасці быцця. Што ж сталася каталізатарам падобных зрушэнняў, што прывяло да нечаканых паваротаў у долі герояў? Аб гэтым у звыклай манеры інтэртэкстуальнасці, іскрамётнага гумару, інтэлектуальнага напружвання, асацыятыўнасці і проста цытаванні класікаў сусветнай мастацкай традыцыі распавядае аўтар. Твор чытаецца лёгка, але з карысцю. Асабліва для тых, хто яшчэ ўмее гэта рабіць. Часопіс можна атрымаць у бібліятэцы або на кафедры беларускай літаратуры.

Запрашаем да цікавага інтэлектуальнага падарожжа ў казачныя святочныя вечары.

Фотоотчёт