Дзе ёсць закон, там ёсць бяспека

Опубликовано Dmitry_Gorbachev - пт, 02/02/2024 - 18:53

У канферэнц-зале нашага ўніверсітэта 2 лютага адбылася сустрэча студэнцкай моладзі, выкладчыкаў і намеснікаў дэканаў усіх факультэтаў з пракурорам г. Гомеля Уладзіславам Уладзіміравічам Журакоўскім. На пачатку размовы асаблівая ўвага была нададзена шматаспектнай бяспецы (у тым ліку і інфармацыйнай) электаральнай кампаніі, што адбудзецца 25 лютага бягучага года. У сувязі з гэтым пракурор горада выразіў сваю асаблівую заклапочанасць адносна правільнага стаўлення ў эпоху цыфравізацыі да абмежаванняў у сферы выкарыстання сродкаў масавай камунікацыі.

Высокі госць кваліфікавана і даходліва расказаў у шчырай размове з прысутнымі аб асаблівасцях правапарушэнняў і злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем інтрнэт-рэсурсаў і ўласных тэлефонаў, акцэнтуючы ўвагу на тым, што кожны з нас, пакідаючы свой след на старонках сайтаў і пад шматлікімі відэа ў выглядзе падабаек, станоўчых ці адмоўных каментароў, фактычна выказваецца для многіх дзясяткаў і соцень тысяч карыстальнікаў у публічнай віртуальнай прасторы.  Уладзіслаў Уладзіміравіч дабразычліва парэкамендаваў моладзі скасаваць падпіску на ўсе тыя каналы, якія прызнаны экстрэмісцкімі, пажадаў абачлівасці і цвярозай развагі над прымаемымі рашэннямі.  

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце
факультэта замежных моў
Р.У. Серыкаў

Фотоотчёт