Čekat za bukem/хавайся ў бульбу: што нас аб’ядноўвае?

ias 提交于 周二, 26/02/2019 - 15:21

Адзін з кірункаў работы ўніверсітэта – міжнароднае супрацоўніцтва, Праз запрашэнне навукоўцаў з блізкага і далёкага замежжа для чытання лекцый і выканання сумесных праектаў рэалізуецца адна з асноўных мэт  - вывучэнне перадавога замежнага вопыту, стварэнне пазітыўнага іміджу нашай установы на міжнароднай арэне.

25 лютага на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны была праведзена адкрытая лекцыя доктара філасофіі (PhDr.), кандыдата філалагічных навук, беларускага і чэшскага славіста – Іны Уладзіміраўны  Каліты.

І.У. Каліта закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і дактарантуру Карлава ўніверсітэта (Прага). Сфера навуковых інтарэсаў – славістыка; моўная і літаратурная кампаратывістыка; лінгвакультуралогія; сацыялінгвістыка (субстандарты: трасянка, слэнг); фразеалогія.  

І.У. Каліта – навуковы супрацоўнік кафедры багемістыкі аддзялення славістыкі педагагічнага факультэта Універсітэта імя Яна Эвангелісты Пуркіне (г. Усці-над-Лабай, Рэспубліка Чэхія). Паміж педагагічным факультэтам Універсітэта імя Яна Эвангелісты Пуркіне  і філалагічным факультэтам УА “ГДУ імя Ф. Скарыны” ў 2017 годзе быў заключаны дагавор аб супрацоўніцтве, які прадугледжвае абмен спецыялістамі прафесарска-выкладчыцкага складу і выкананне навукова-даследчых праектаў.

Іна Уладзіміраўна прачытала цікавую і змястоўную лекцыю для студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта па новым кірунку мовазнаўства – кампаратыўнай фразеалогіі, правяла прэзентацыю новага выдання  - “Чэшска-беларускага фразеалагічнага слоўніка”, аўтарам якога яна з’яўляецца. Акрамя таго, быў арганізаваны круглы стол з удзелам вядучых выкладчыкаў філалагічнага факультэта  па абмеркаванні далейшага супрацоўніцтва з чэшскім універсітэтам. У планах – выданне ў Чэхіі калектыўнай манаграфіі.

У другой палове дня І.У. Каліта сустрэлася з прарэктарам па навуковай рабоце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны  А.М. Дземідзенкам. Абмяркоўваліся асаблівасці арганізацыі навуковай і вучэбнай работы ў беларускіх і чэшскіх універсітэтах, перспектывы супрацоўніцтва паміж нашымі ўстановамі адукацыі.

 

Відэасюжэт

 

А.М. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта

Фота Уладзіміра Чысціка 

照片报告