У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбылося адкрытае пасяджэнне прыёмнай камісіі. На пасяджэнні разгледжаны канчатковыя пытанні па залічэнні абітурыентаў на месцы для атрымання вышэйшай адукацыі дзённай і завочнай форм навучання на платнай аснове. Пасля ўступнай прамовы рэктара ўніверсітэта Сяргея Хахомова адказны сакратар прыёмнай камісіі Аляксандр Рудзянкоў агучыў прахадныя балы на ўсе спецыяльнасці…