Студэнт ГДУ ганараваны прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў

Submitted by ias on пят, 25/01/2019 - 13:30

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 31 снежня падпісаў Распараджэнне № 268рп, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў аб выдзяленні з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі грашовых сродкаў на заахвочванне адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Грашовых прэмій удастоены навучэнцы і студэнты, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, навуковай дзейнасці і прафесійным майстэрстве. Сярод іх — студэнт чацвёртага курса факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны Аляксандр Кавалёў, які атрымаў перамогу ў III Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus-2018 у кампетэнцыі «сеткавае і сістэмнае адміністраванне".

Прыняцце Распараджэння Прэзідэнта Беларусі накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх развіцця, з'яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да падрастаючаму пакаленню.

Фотасправаздача