Конкурс на лепшае чытанне прозы прайшоў у ГДУ (Сайт газеты «Гомельская правда»)

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 10/10/2019 - 14:02

Студэнты дэкламавалі ўрыўкі з твораў Васіля Быкава. Конкурс правялі на кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта ў рамках літаратурнай гасцёўні, прысвечанай 95-годдзю славутага беларускага пісьменніка. Журы ў складзе выкладчыкаў кафедры вызначыла пяць лепшых чытальнікаў: гэта студэнты другога курса Вераніка Барадзін, Кацярына Бычык, Алеся Дзядкова, Катрын Ніцыеўская і Ангеліна Шчарбатая.

У госці да філолагаў прыйшлі і туркменскія студэнты геолага-геаграфічнага факультэта. Ім цікава было паслухаць прыгажосць беларускага слова і нават самім паказаць майстэрства чытання на нашай роднай мове.

Читать полностью на сайте http://gp.by