Студэнты дэкламавалі ўрыўкі з твораў Васіля Быкава. Конкурс правялі на кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта ў рамках літаратурнай гасцёўні, прысвечанай 95-годдзю славутага беларускага пісьменніка. Журы ў складзе выкладчыкаў кафедры вызначыла пяць лепшых чытальнікаў: гэта студэнты другога курса Вераніка Барадзін, Кацярына Бычык, Алеся Дзядкова, Катрын Ніцыеўская і Ангеліна Шчарбатая.
У госці да філолагаў прыйшлі і туркменскія студэнты геолага-геаграфічнага факультэта. Ім цікава было паслухаць прыгажосць беларускага слова і нават самім паказаць майстэрства чытання на нашай роднай мове.
Популярные теги