12 лістапада ў канферэнц-зале ўніверсітэта адбылася online-лекцыя прафесара Нью-Йоркскага гарадскога ўніверсітэта Сяргея Віктаравіча Самсонава (New York University (NYU), Research Technology Services, Artificial intelligence technical lead, PhD in Physics (The City University of New York, CUNY)). Тэма лекцыі – “Уводзіны ў праграмаванне на мове R” (у рамках вучэбнай дысцыпліны “Інфармацыйныя тэхналогіі ў біялагічных даследаваннях”). Аўдыторыя – студэнты трэцяга курса біялагічнага факультэта спецыяльнасці “Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)”, выкладчыкі біялагічнага факультэта. У даступнай і займальнай форме прафесар данёс да аўдыторыі звесткі пра сучасныя інавацыйныя тэндэнцыі ў развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і біялагічнай статыстыкі.
Папулярныя тэгі
Падраздзяленнi