Кафедра міжкультурнай камунікацыі і міжнароднага турызму прыступіла да дзейнасці

Submitted by ias on пят, 05/02/2021 - 10:13

З 1 лютага для павышэння ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў па міжкультурных камунікацыях, перакладчыкаў-рэферэнтаў на гістарычным факультэце ўніверсітэта да працы прыступіла новая кафедра міжкультурных камунікацый і міжнароднага турызму.

Для развіцця новага кірунку дзейнасці выкладчыкі кафедры – загадчык Таццяна Віктараўна Пачынак, старшы выкладчык Вікторыя Юр’еўна Сабалевіч і выкладчык Таццяна Іванаўна Астапенка, прайшлі павышэнне кваліфікацыі ў анлайн-рэжыме ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце па курсе «Практыка вуснага і пісьмовага перакладу (англійская мова)». У праграме курса былі разгледжаны тэарэтычныя, метадычныя і практычныя аспекты навукова-тэхнічнага, мастацкага, афіцыйна-дзелавога, юрыдычнага, паслядоўнага, сінхроннага двухбаковага перакладаў, а таксама ўліку міжкультурных асаблівасцяў у перакладчыцкай дзейнасці.

Загадчык кафедры прыняла ўдзел у фармаце відэаканферэнцыі ў пленарным пасяджэнні Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Індустрыя перакладу”, якая была арганізавана кафедрай замежных моў, лінгвістыкі і перакладу гуманітарнага факультэта Пермскага нацыянальнага даследчага палітэхнічнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя), з якім з 2017 года супрацоўнічае наш універсітэт.

4 лютага дэкан гістарычнага факультэта Станіслаў Аляксандравіч Чарапко, загадчык новай кафедры і начальнік аддзела міжнародных сувязяў Аляксандр Паўлавіч Грахоцкі правялі дзелавыя перамовы з расійскімі калегамі з Інстытута гуманітарных навук і моўных камунікацый Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя), дагавор з якім быў падпісаны ўніверсітэтам у 2020 годзе. Былі абмеркаваныя пытанні арганізацыі супрацоўніцтва па правядзенні сумесных мерапрыемстваў па навуковай, вучэбна-метадычнай і выхаваўчай дзейнасці, а таксама навуковай публікацыйнай актыўнасці студэнтаў. Абмяркоўваўся ўдзел Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў круглым стале ў анлайн-фармаце на тэму “Гісторыка-культурная спадчына Беларусі і Чувашыі. Памяць культуры вечная”, які будзе арганізаваны 18 сакавіка сумесна з Чэбаксарскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя. І.Я. Якаўлева. Праграма мерапрыемства размешчана тут.

18 лютага для студэнтаў гістарычнага факультэта ўніверсітэта запланавана правядзенне ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызме» анлайн-семінара на тэму “Роля экскурсавода ў развіцці турызму ў Рэспубліцы Беларусь”.

Загадчык кафедры Таццяна Пачынак

 

Фотасправаздача
Падраздзяленнi