У Пскоўскім дзяржаўным універсітэце (Расійская Федэрацыя) пры падтрымцы Сочынскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Федэрацыі рэстаратараў і атэльераў, Пскоўскага рэгіянальнага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства, Пскоўскага абласнога саюза туріндустрыі, Камітэта па рэалізацыі праграм прыгранічнага супрацоўніцтва і турызму, Адміністрацыі горада Пскова адбылася Расійская навукова-практычная канферэнцыя па праблемах развіцця туріндустрыі Расіі.
З прывітальным словам на пленарным пасяджэнні з нагоды адкрыцця канферэнцыі выступіла Наталля Анатольеўна Ільіна, рэктар ПДУ, доктар біялагічных навук, прафесар. Наталля Анатольеўна акцэнтавала ўвагу на значнасці развіцця ўнутранага турызму – эканомікі уражанняў, і пазначыла ключавыя асновы эфектыўнасці работы туріндустрыі на сучасным этапе: гэта цыфравізацыі, бяспека, камфорт і прафесійныя кадры.
Спектр удзельнікаў канферэнцыі і тэматыка дакладаў была вельмі разнастайнай, арыгінальнай і актуальнай.
Ад Гомельскай вобласці нашай рэспублікі ў секцыі “Экскурсійная дзейнасць і брэндынг тэрыторый ва ўмовах новай рэальнасці” ўдзельнікам канферэнцыі быў прадстаўлены адзіны даклад на тэму: “Развіццё турыстычнага патэнцыялу Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь: тэндэнцыі і перспектывы”. Дакладчыкамі сталі: Вольга Дзмітрыеўна Кацянкова, загадчык сектара турызму Упраўлення спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Станіслаў Аляксандравіч Чарапко, дэкан гістарычнага факультэта ўніверсітэта і Таццяна Віктараўна Пачынак, загадчык кафедры міжкультурных камунікацый і міжнароднага турызму.
Канферэнцыя прадаставіла ўнікальную магчымасць падзяліцца вопытам рэалізацыі і прэзентацыі розных відаў турызму, арганізацыі турыстычных экскурсій, дызайну і маркетынгу маршрутаў, развіцця турыстычнага патэнцыялу расійскіх гарадоў і рэгіёнаў, стварэння турыстычных брэндаў і гэтак далей.
Мы ўдзячныя арганізатарам канферэнцыі, спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва з нашымі пскоўскімі калегамі і гатовыя прыкладаць намаганні для падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для развіцця турыстычнай прывабнасці Гомельскай вобласці нашай краіны!
Таццяна Пачынак і Станіслаў Чарапко,
гістарычны факультэт