Па вуліцах Гомеля...

Submitted by ias on пят, 23/04/2021 - 14:54

Вывучэнне любой замежнай мовы не праходзіць без пераадолення моўнага бар’ера. Можна вывучыць мноства слоў і добра валодаць граматыкай, але так і не навучыцца гаварыць на мове. Чаму гэта адбываецца?

– Навучэнцы часта баяцца выказваць сваё меркаванне на новай мове пад строгім позіркам выкладчыка ў вучэбнай аўдыторыі. Ім перашкаджае, перш за ўсё, іх псіхалагічны стан, неўсвядомлены ціск з боку і сітуацыя, калі яны вымушаныя гаварыць па патрабаванні выкладчыка, – лічыць асістэнт кафедры давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі Людміла Рагузава.

З мэтай зняцця моўных цяжкасцяў выкладчыкам быў праведзены ўрок-падарожжа па цэнтральных славутасцях горада Гомеля. Адпраўным пунктам стаў наш універсітэт, далей слухачы ПА-3 накіраваліся ў Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, па шляху зазірнуўшы ў піянерскі скверык, дзе было зроблена мноства фатаграфій з гомельскімі версіямі вядомых архітэктурных збудаванняў. Асаблівую ўвагу студэнтаў прыцягнуў тэатр лялек і Гомельскі медыцынскі ўніверсітэт, міма якога пралягаў маршрут падарожжа. Па ходзе экскурсіі Людміла Віктараўна распавядала займальныя гісторыі пра Лодачніка з рыссю, стварэнне парку і Палаца, яго ўладальнікаў, абапіраючыся на вывучаны пры аўдыторнай рабоце лексічны матэрыял. Слухачам вельмі спадабалася легенда пра дрэва любові ля ўваходу ў парк.

Практыка вуснага маўлення суправаджалася абмеркаваннем жыхароў парку: студэнты вывучалі новыя словы з выкарыстаннем прынцыпу нагляднасці, які з’яўляецца вызначальным у навучанні замежнай мове. Больш за тое, слухачы ПА-3 самі хацелі гаварыць па-руску, стараліся апісаць усё, што бачылі, і нават знаёміліся з наведвальнікамі парку.

Урок-падарожжа прайшоў паспяхова. Навучэнцам атрымалася пераадолець моўны бар’ер, такім чынам, мэты ўрока былі дасягнуты.

Фотасправаздача