Першынство Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе сярод моладзі

Submitted by ias on аўт, 15/02/2022 - 09:23

З 9 па 12 лютага на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў г. Пінску прайшло Першынство Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе (U-23), удзел у якім прынялі каля 90 наймацнейшых барацьбітоў (да 23-х гадоў), прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў краіны.

Асабліва радасна, што важкі ўклад у агульнакамандную скарбонку ўнеслі студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта, якія выступалі ў складзе каманды Гомельскай вобласці.

Пераможцамі ў сваіх вагавых катэгорыях сталі Іван Грамыка (да 61 кг), Аляксей Пархоменка (да 125 кг) і Надзея Буланая (да 59 кг).

Віншуем нашых змагароў і жадаем ім далейшых поспехаў у спорце і вучобе!

Кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра
Марына Кажадуб

Фотасправаздача