Як адзначыў рэктар ГДУ Сяргей Хахомаў, Еўразійская асацыяцыя універсітэтаў - аўтарытэтная і ўплывовая міжнародная арганізацыя. Удзел у рабоце асацыяцыі дазволіць ВНУ пашырыць супрацоўніцтва з вядучымі ўніверсітэтамі еўразійскай прасторы і павысіць прэстыж універсітэта на міжнароднай арэне.
Асацыяцыя створана больш за 30 гадоў таму, у 1989 годзе, уключае 140 вядучых універсітэтаў краін СНД. Прэзідэнтам Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў з'яўляецца рэктар МДУ імя М. В. Ламаносава акадэмік Віктар Садоўнічы. У сваёй дзейнасці асацыяцыя ажыццяўляе мерапрыемствы, накіраваныя на практычную рэалізацыю сумесных ідэй у сферы адукацыі і навукі, захаванне і развіццё адзінай адукацыйнай прасторы і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж краінамі СНД.
Крыніца: gp.by
https://gp.by/novosti/obrazovanie/news264884.html