27 чэрвеня ў Гомельскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Францыска Скарыны адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам 2024 года – удзельнікам Рэспубліканскага балю.
З пачаткам самастойнага жыцця выпускнікоў павіншалі прарэктар па вучэбнай рабоце Ю.В. Нікіцюк і дэканы факультэтаў, пажадалі рэалізацыі ў прафесіі і ў асабістым жыцці, кар’ернага росту, цікавых сустрэч і прыемных падзей. А базай для гэтага паслужаць атрыманыя ў сценах альма-матар веды і кампетэнцыі.
Сярод удзельнікаў цырымоніі - стыпендыяты спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, імянныя стыпендыяты і тыя, хто атрымліваў персанальныя стыпендыі, прэміі старшынь аблвыканкама і гарвыканкама, гранты Міністэрства адукацыі за высокія дасягненні ў вучобе, грамадскай і навуковай дзейнасці, пераможцы ўніверсітэцкіх, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд і конкурсаў!
Разам з дыпломамі былі ўручаны падзякі бацькам выпускнікоў і граматы віноўнікам урачыстасці.
Лідар пярвічнай арганізацыі БРСМ універсітэта Мохараў Уладзіслаў падзякаваў выпускнікам за ўдзел у грамадскім жыцці факультэта і ўніверсітэта, а самых актыўных узнагародзіў Падзякамі.
У добры шлях, дарагія выпускнікі!