У добры шлях, дарагія выпускнікі!

Dmitry_Gorbachev 提交于 周五, 28/06/2024 - 13:33

27 чэрвеня ў Гомельскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Францыска Скарыны адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам 2024 года – удзельнікам Рэспубліканскага балю.

 

 

З пачаткам самастойнага жыцця выпускнікоў павіншалі прарэктар па вучэбнай рабоце Ю.В. Нікіцюк і дэканы факультэтаў, пажадалі рэалізацыі ў прафесіі і ў асабістым жыцці,  кар’ернага росту, цікавых сустрэч і прыемных падзей. А базай для гэтага паслужаць атрыманыя ў сценах альма-матар веды і кампетэнцыі.

Сярод удзельнікаў цырымоніі - стыпендыяты спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, імянныя стыпендыяты і тыя, хто атрымліваў персанальныя стыпендыі, прэміі старшынь аблвыканкама і гарвыканкама, гранты Міністэрства адукацыі за высокія дасягненні ў вучобе, грамадскай і навуковай дзейнасці, пераможцы ўніверсітэцкіх, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд і конкурсаў!

Разам з дыпломамі былі ўручаны падзякі бацькам выпускнікоў і граматы віноўнікам урачыстасці.

Лідар пярвічнай арганізацыі БРСМ універсітэта Мохараў Уладзіслаў падзякаваў выпускнікам за ўдзел у грамадскім жыцці факультэта і ўніверсітэта, а самых актыўных узнагародзіў Падзякамі.

У добры шлях, дарагія выпускнікі!