15 кастрычніка на базе спартыўнага комплексу № 7 універсітэта прайшлі фінальныя спаборніцтвы па шахматах у рамках круглагадовай спартакіяды сярод факультэтаў універсітэта. Студэнты змагаліся за гонар сваіх факультэтаў за званне найлепшых.
Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – Шаўлюкоў Канстанцін, студэнт факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання (адказны за спартыўна-масавую працу на факультэце – Тамашоў В.М.).
2 месца – Кавалькоў Гардзей, студэнт філалагічнага факультэта (адказны за спартыўна-масавую працу на факультэце – Марціновіч С.В.).
3 месца – Пікас Аляксей, студэнт геолага-геаграфічнага факультэта (адказны за спартыўна-масавую працу на факультэце – Блашкевіч А.В.).
Начальнік спартовага клуба С.Н. Куляшоў і галоўны суддзя спаборніцтваў, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту А.У. Блашкевіч, узнагародзілі пераможцу і прызёраў дыпломамі і салодкімі прызамі ад спартыўнага клуба.
Віншуем усіх удзельнікаў спаборніцтваў з паспяховым выступленнем і жадаем далейшых спартыўных поспехаў і перамог!