Студэнты-журналісты ГДУ правялі прафарыентацыю ў сярэдняй школе №26 г. Гомеля

Submitted by ias on сер, 15/10/2025 - 15:10

Студэнты з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны адправіліся ў школу №26, каб распавесці падрастаючаму пакаленню аб прафесіі журналіста. Мерапрыемства для вучняў 8-х і 10-х класаў арганізавалі і правялі студэнты другога курса спецыяльнасці «Журналістыка».

Замест сумных лекцый школьнікаў чакаў дынамічны і інтэрактыўны фармат. Студэнты падрыхтавалі для старшакласнікаў серыю майстар-класаў і гульняў, якія на практыцы паказалі, чым жыве сучасная журналістыка. Вучні спрабавалі свае сілы ў стварэнні загалоўкаў навін, паспрабавалі расшыфраваць «эмодзі-навіны» – папулярны сёння фармат у сацыяльных сетках.

Сустрэча прайшла ў форме сяброўскага дыялогу, школьнікі актыўна задавалі пытанні, якія іх цікавілі.

Плануецца, што падобныя прафарыентацыйныя візіты ў школы горада працягнуцца, і ў гомельскіх старшакласнікаў будзе яшчэ больш магчымасцей знутры даведацца аб яркай і дынамічнай прафесіі — прафесіі журналіста.

 

Аўтар тэксту Макар Чорны, жур-21

Фота прадстаўлена школай 26

Фотасправаздача