З 1 лютага для павышэння ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў па міжкультурных камунікацыях, перакладчыкаў-рэферэнтаў на гістарычным факультэце ўніверсітэта да працы прыступіла новая кафедра міжкультурных камунікацый і міжнароднага турызму.
Для развіцця новага кірунку дзейнасці выкладчыкі кафедры – загадчык Таццяна Віктараўна Пачынак, старшы выкладчык Вікторыя Юр’еўна Сабалевіч і выкладчык Таццяна Іванаўна Астапенка, прайшлі павышэнне кваліфікацыі ў анлайн-рэжыме ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным…
Навука
-
02 люты 2021На філалагічным факультэце адбылося ўручэнне дыпломаў аб заканчэнні Шанхайскага інстытута індустрыі, камерцыі і замежных моў і ГДУ імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Руская філалогія. Камп’ютарнае забеспячэнне» другога выпуску кітайскіх студэнтаў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю першай ступені па інтэграванай праграме. – Гэта ўжо другі выпуск студэнтаў Шанхайскага інстытута, якія прыехалі ў наш універсітэт. Згодна з праграмай сумеснай падрыхтоўкі студэнтаў і магістрантаў, два з паловай гады яны…
-
25 студзень 2021Напярэдадні Дня беларускай навукі Міністэрства адукацыі сумесна з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам арганізавалі сустрэчу маладых навукоўцаў. Гомельскі дзяржуніверсітэт на мерапрыемстве прадставіў старшыня Савета маладых навукоўцаў нашай ВНУ, старшы выкладчык кафедры алгебры і геаметрыі Вячаслаў Мурашка. У рабочую праграму былі ўключаны пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, знаёмства членаў Савета з аб’ектамі інавацыйнай інфраструктуры…
-
21 студзень 2021Не першы год у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны праходзяць пасяджэнні семінара «Вышэйшая школа і сінэргетыка». За час работы семінар набыў статус «міжнародны»: у адукацыйным мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Беларусі, Расіі, Казахстана і іншыя. 20 студзеня пад кіраўніцтвам д.п.н., дацэнта кафедры сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі В.Р. Ермакова адбылося чарговае пасяджэнне міжнароднага семінара «Вышэйшая школа і сінэргетыка» па тэме «Праблемы…
-
20 студзень 2021З 12 па 14 студзеня ў Гомелі праводзіўся III этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Традыцыйна алімпіяда праводзіцца з мэтай выяўлення найбольш здольных, адораных вучняў, якія ў перспектыве прадставяць нашу краіну на прэстыжных міжнародных конкурсах. Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прынялі ўдзел у інтэлектуальных спаборніцтвах школьнікаў у якасці членаў журы. Нашы калегі ацэньвалі веды па некалькіх вучэбных прадметах, сярод якіх – фізіка,…
-
19 студзень 2021Загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 2020/12/31 г. № 339 Часопіс «Праблемы фізікі, матэматыкі і тэхнікі» ўключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па наступных галінах навукі: тэхнічныя; фізіка-матэматычныя.
-
18 студзень 2021З 28 снежня па 5 студзеня на геолага-геаграфічным факультэце прайшоў ПРОФІнтэнсіў «Зімовыя канікулы на геафаку ГДУ». Ён аб’яднаў у сябе некалькі анлайн-і афлайн-сустрэч, што дазволіла прыцягнуць увагу да факультэту і школьнага прадмета геаграфія. 28 снежня свае ўзнагароды атрымалі знаўцы геаграфіі па выніках Геаграфічнага дыктанта – 2020, які штогод праводзіць Рускае геаграфічнае таварыства. У гэты раз у Міжнароднай асветніцкай акцыі прынялі ўдзел 144 навучэнца школ Гомельскай вобласці.…
-
13 студзень 2021Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “Альянс” факультэта псіхалогіі і педагогікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны атрымала грант спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. СНДЛ «АЛЬЯНС» была створана ў рамках навукова-вучэбна-практычнай лабараторыі прыкладной псіхалогіі на факультэце псіхалогіі і давузаўскай падрыхтоўкі ў 1999 годзе. З 2001 года гэта самастойнае падраздзяленне кафедры сацыяльнай і…
-
05 студзень 20215 студзеня на факультэце замежных моў стартаваў другі этап адукацыйнага праекту «ВНУ вачыма абітурыента – 2021», які быў прысвечаны знаёмству будучых студэнтаў з экзаменацыйным асяроддзем. Для нашых удзельнікаў экзамены прайшлі ў анлайн-рэжыме з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Навучэнцы школ, гімназій, ліцэяў Гомеля і Гомельскай вобласці прадэманстравалі свае навыкі валодання практычнай граматыкай, вуснай і пісьмовай практыкай і паказалі высокія вынікі. Усе ўдзельнікі…
-
28 Снежань 2020Выпускнік аспірантуры, навуковы супрацоўнік навукова-даследчага сектара ГДУ імя Ф. Скарыны Антон Шамына паспяхова абараніў дысертацыю «Генерацыя другой гармонікі і выпраменьвання сумарнай частаты ў павярхоўным пласце дыэлектрычных часціц сферычнай і цыліндрычнай формы» на суісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці «Оптыка». Навуковы кіраўнік – к.ф.-м.н., дацэнт, дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі Валерый Мікалаевіч Капшай. Калектыў універсітэта віншуе Антона…