Перспектывы супрацоўніцтва

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 03/02/2020 - 16:36

Ўзаемадзеянне Беларусі і Турцыі з'яўляецца прыкладам дружалюбнага, канструктыўнага і ўзаемавыгаднага дыялогу. Не з'яўляецца выключэннем і наш універсітэт.

3 лютага Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны наведаў выпускнік філалагічнага факультэта 2019 года Гюннар Фаціх Мюджахит Алі. На сустрэчы з прарэктарам па вучэбнай рабоце Ігарам Семчанка абмяркоўвалася пытанне аб адкрыцці на базе нашага універсітэта пры садзейнічанні Стамбульскага фонду навукі і культуры Цэнтра турэцкай мовы і культуры. Стварэнне такога Цэнтра, абсталяванага камп'ютэрнай тэхнікай і ўкамплектаванага вучэбна-метадычнай і мастацкай літаратурай, забяспечыць правядзенне вучэбных заняткаў па турэцкай мове, будзе служыць мэтам далучэння да турэцкай культуры студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў ГДУ імя Францыска Скарыны, навучэнцаў сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Гомеля і Гомельскай вобласці, работнікаў турыстычнай сферы.

Спадзяемся, што адкрыццё Цэнтра турэцкай мовы і культуры надасць новы імпульс ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы акадэмічнага абмену і падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

https://gp.by/category/news/education/news211037.html

Фотасправаздача
Падраздзяленнi