Міжнародны навуковы форум “Спадчына Ф.М. Дастаеўскага і сучаснасць”

Submitted by ias on пят, 26/02/2021 - 13:44

У 2021 годзе спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, публіцыста, мысляра Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага. Гэта падзея мае вялікае значэнне для ўсёй культурнай супольнасці.

У адзначэнне юбілею Ф.М. Дастаеўскага кафедра рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства арганізавала праграму культурна-адукацыйных і навуковых мерапрыемстваў, цэнтральная падзея якой – Міжнародны навуковы форум “Спадчына Ф.М. Дастаеўскага і сучаснасць”. У якасці суарганізатараў форуму выступілі Магнітагорскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Р.І. Носава і Яскі ўніверсітэт імя А.І. Куза, з якімі ў кафедры пастаяннае і плённае супрацоўніцтва. Дапамогу ў рэалізацыі юбілейнай праграмы арганізатарам аказаў Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Гомелі.

Сярод удзельнікаў навуковага форуму былі прадстаўлены як вядомыя навукоўцы, так і маладыя даследчыкі з Беларусі, Расіі, Румыніі, Малдовы. Кожны з іх, дакрануўшыся да генія Дастаеўскага, сказаў сваё, новае, слова пра творчасць майстра.

Форум праходзіў у фармаце пленарнага і секцыйных пасяджэнняў. Пленарнае пасяджэнне форуму, які прайшоў на высокім навуковым узроўні, адкрыў А.П. Ўласкін, доктар філалагічных навук, прафесар Магнітагорскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Р.І. Носава, вядомы вучоны-дастаеўсказнаўца, член Міжнароднага Таварыства Ф.М. Дастаеўскага.

Праблематыка дакладаў, падрыхтаваных удзельнікамі форуму, была разнастайнай і цікавай. Упэўнены, што ўдзел у форуме студэнтаў філалагічнага факультэта абудзіла ў іх цікавасць да творчай спадчыны Ф.М. Дастаеўскага і навукова-даследчай дзейнасці.

Фотасправаздача
Падраздзяленнi