6 сакавіка адбыўся 3 этап другога сезона спаборніцтваў “Кубак па адукацыйнай робататэхніцы” на базе факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны.
Кубак па адукацыйнай робататэхніцы – гэта серыя турніраў, якія праводзяцца ў розных гарадах Рэспублікі Беларусь. Мэтай Кубка з’яўляецца папулярызацыя і садзейнічанне развіццю робататэхнікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Агульную арганізацыю ажыццяўляе Асацыяцыя па садзейнічанні развіццю адукацыйных ініцыятыў у галіне дакладных навук і высокіх тэхналогій “Адукацыя для будучыні”.
На Кубку былі прадстаўлены каманды з розных гарадоў Беларусі: EPAM eKids Garage (Мінск), STEM-клас RoboClever (Пінск), ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна” (Барысаў), ДУА “Высокаўская сярэдняя школа” Камянецкага раёна (Высокае), ДУА “Гімназія-інтэрнат г. Мядзеля” (Мядзель), ДУА “Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы” (Баранавічы), ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі г. Бабруйска” (Бабруйск), Клуб інфармацыйных тэхналогій IT_CLUB (Мінск), Клуб робататэхнікі “Аксіёма” (Гомель), Клуб робататэхнікі “Імпульс” (Гомель), Клуб тэхнічнай творчасці “pinMode” (Мінск), Міжнародны адукацыйны праект ROBOLAB (ТАА “Школа робататэхнікі”) (Мінск), ААТ “Гомельскі тэхнапарк” (Гомель), ТАА “Рэпетытарскі цэнтр “100 балаў – Віцебск” (Віцебск), ТАА “Сузор’е незалежных рэпетытараў “100 балаў” (Мінская вобласць, Мінск), Рэчыцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі (Рэчыца), ПУА “Сярэдняя школа Стэмбрыдж” (Мінск).
Спаборніцтвы прайшлі па 12 праграмах: Roborace. PRO; Roborace. PRO mini; Roborace. Адукацыйныя канструктары; міні-сумо; лабірынт; прытрымліванне па лініі. PRO; прытрымліванне па лініі. Юніёры; прытрымліванне па лініі. Адукацыйныя канструктары; праграмуемыя дроны; вялікае падарожжа: малодшая катэгорыя; вялікае падарожжа: старэйшая катэгорыя; WRO Football.
Для педагогаў асноўнай і дадатковай адукацыі дашкольных устаноў адукацыі праведзены майстар-класы па напрамках:
- вучэбна-інжынерны комплекс для дзіцячых садкоў і цэнтраў ранняга развіцця на базе набору GIGO: “Робататэхніка для малых: безэкраннае праграмаванне і алгарытміка” як пачатак адукацыйнай траекторыі ў лічбавых тэхналогіях;
- базавы курс падрыхтоўкі выкладчыкаў па комплексе лічбавых тэхналогій на базе УМК, якія выкарыстоўваюцца ў Рэспубліканскім дзіцячым тэхнапарку ў раздзеле “Робататэхніка”: абсталяванне і праграмы навучання. Запіс на другі набор слухачоў;
- Машыны Голдберга: займальныя СТЭМ-урокі і падрыхтоўка да міжнародных спаборніцтваў;
- Micro: bit Версія 2.0 – Агляд абноўленага адукацыйнага мікракамп’ютара з новымі магчымасцямі;
- наборы TRIK для школ і ВНУ. Агляд магчымасцяў набору “Вучэбная пара”;
- спаборніцтвы па робататэхніцы ў Беларусі і блізкім замежжы;
- першыя крокі ў аўтаномны футбол WRO і RoboCup.
Падрабязнасці пра Кубак па адукацыйнай робататэхніцы можна даведацца на сайце http://roboturnir.by/.
Инфармацыя пра пераможцаў - https://robofinist.ru/event/info/winners/id/473
https://www.sb.by/articles/shkolniki-iz-10-gorodov-belarusi-srazilis-na-roboturnire-v-gomele.html