Напярэдадні святкавання 17 верасня нацыянальнага свята Дзень народнага адзінства ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі ў рэжыме тэлемоста адбыўся круглы стол «Дзень народнага адзінства як сімвал кансалідацыі беларускага народа» з удзелам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай і іншых вышэйшых службовых асоб, кіраўнікоў , прадстаўнікоў арганізацый і ўстаноў, грамадскіх аб'яднанняў.
У тэлемосце ўдзельнічалі ўсе рэгіёны нашай рэспублікі, якія прадставілі свае гістарычныя асаблівасці і ўнікальныя артэфакты перыяду ўз'яднання Беларусі і станаўлення адзінай беларускай дзяржаўнасці.
Дакладчыкі круглага стала, сярод якіх былі рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Даніловіч, Міністр адукацыі Ігар Карпенка, галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук і іншыя прадстаўнікі, асвяцілі гістарычныя рэаліі перыяду набыцця Беларуссю свайго суверэнітэту, звярнулі ўвагу на сучасныя імператывы па ўмацаванні незалежнасці нашай краіны і на ўрокі, якія нам неабходна атрымаць з мінулага нашай гісторыі.
Гомельскую вобласць у прамым уключэнні прадставілі намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў і намеснік генеральнага дырэктара, дырэктар музея ГІКУ «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» Аксана Торапава.
Удзельнікамі рэспубліканскага тэлемосту ад Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны з'явіліся рэктар універсітэта Сяргей Хахомаў, прарэктар Аркадзь Куксо, прадстаўнікі факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Таццяна Пачынак і Павел Ждановіч і факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій Андрэй Паўленка.