У канферэнц-зале ГДУ імя Францішка Скарыны адбылася сустрэча прадстаўнікоў рэктарата са студэнтамі.
У прыватнасці, рэктар універсітэта Сяргей Хахомаў акцэнтаваў увагу на многіх пытаннях, сярод якіх правядзенне касметычнага рамонту кабінетаў, замена мэблі і абсталявання, паляпшэнне пазіцыі ўніверсітэта ў міжнародным рэйтынгу, а таксама анансаваў працяг будаўніцтва тэніснага корта і баскетбольнай пляцоўкі са штучным пакрыццём.
Мінулым разам прадстаўнікі жаночай зборнай універсітэта па валейболе выказалі пажаданне аб неабходнасці набыць адзіную спартовую форму з сімволікай ГДУ для выступлення на спаборніцтвах сярод ВНУ. Сяргей Анатольевіч адзначыў, што гэта пытанне ўжо вырашана.
Моладзь актыўна брала ўдзел у дыялогу. Пытанні датычыліся пашырэння асартыменту страў у пунктах грамадскага харчавання ВНУ, бясплатнага наведвання трэнажорнай залы і фітнесу, перспектыў для студэнтаў, якія скончылі навучанне ў інстытуце Канфуцыя, і іншыя.
Прадстаўнікі рэктарата адказалі на ўсе пытанні, а асобныя ўзялі на ўзбраенне, каб зрабіць побыт і ўмовы навучання максімальна камфортнымі для студэнтаў.
Аляксандр Лапацін, фота аўтара