Падведзены вынікі міжнароднага даследчага марафону

Submitted by ias on чцв, 09/03/2023 - 17:15

Штогод кафедрай рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны праводзіцца тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы. Беларуская прыказка “Слова да слова - будзе мова” стала дэвізам сустрэчы, якая адбылася 21 лютага 2023 г.

У гэтым годзе важнае традыцыйнае мерапрыемства, закліканае нагадаць аб неабходнасці беражлівых адносін да роднай мовы, стала пачаткам сумеснага даследчага марафону, ініцыяванага кафедрай філалогіі Новасібірскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта НЭТИ. Студэнты і выкладчыкі з розных краін прынялі актыўны ўдзел у сацыялінгвістычным апытанні пра статус роднай мовы, праблемы, звязаныя з яе вывучэннем і захаваннем, дзяржаўныя праграмы, накіраваныя на падтрымку роднай мовы.

Вынікі сацыялінгвістычнага марафону будуць абмеркаваны ВНУ-партнёрамі з Беларусі і Расіі 17 мая 2023 года на навуковым мерапрыемстве ў фармаце круглага стала "Рускае слова: погляд маладых даследчыкаў", прысвечанага Году рускай мовы.

Падрабязней o мерапрыемстве гл. спасылкі НДТУ:

 

Исследовательский марафон по родному языку прошел в НГТУ НЭТИ 

Международный день родного языка провели в НГТУ студенты-журналисты

Фотасправаздача