Прафарыентацыйная работа на філалагічным факультэце

Submitted by Dmitry_Gorbachev on Thu, 10/31/2024 - 11:35

У перыяд асенніх канікул філалагічны факультэт актыўна сустракае навучэнцаў школ горада Гомеля і вобласці.

28.10.2024 і 29.10.2024 філалагічны факультэт наведалі абітурыенты, зарэгістраваныя на агульнаўніверсітэцкае інфармацыйнае мерапрыемства для навучэнцаў з ліку педагагічных, спартыўна-педагагічных і інжынерных класаў. Навучэнцам, што жадаюць у будучым паступаць на філалагічны факультэт, намеснік дэкана па прафарыентацыі Фіцнер Т.А. правяла экскурсію па факультэту, растлумачыла, як праводзіцца ўнутраны экзамен па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская/кітайская)”, “Беларуская філалогія”, адказала на пытанні навучэнцаў. Пра тое, як праводзіцца ўнутраны экзамен па спецыяльнасці “Журналістыка” і як да яго рыхтавацца, распавяла наведвальнікам дацэнт Федарава А.М.

Разам з тым, кафедры факультэта праводзяць запланаваныя на канікулы мерапрыемствы. Так, кафедра беларускай літаратуры запрасіла вучняў 10 класа Гімназіі № 56 імя А.А.Вішнеўскага. Экскурсію па факультэту для іх правяла прафесар Мельнікава Анжэла Мікалаеўна. Яна  распавяла навучэнцам пра гісторыю ўніверсітэта, падкрэсліла, што ўніверсітэт мае багатыя навуковыя і літаратурныя традыцыі, пра вядомых выпускнікоў, якія пакінулі след як у літаратуры, так і ў навуцы, якія праяўляюць сябе ў журналістыцы і іншых галінах творчай дзейнасці. Школьнікі былі азнаёмлены з кабінетамі філалагічнага факультэта, музеем “Alma-mater”. Яны праявілі жывую зацікаўленасць, былі задаволены і выказалі жаданне ў будучым стаць студэнтамі нашага ўніверсітэта.

Осенние каникулы с ГГУ 2024