Брэйн-рынг да Міжнароднага Дня роднай мовы

Submitted by Dmitry_Gorbachev on сер, 21/02/2018 - 14:50

Выкладчыкі кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі  Святлана Вяргеенка і Наталля Панкова арганізавалі і правялі брэйн-рынг “Перакладчык”, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы.

У брэйн-рынгу прынялі ўдзел студэнты –эканамісты 1-га і 2-га курсаў  спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне”, “Эканоміка і кіраванне”.

Першы этап уключаў праверку каманд на веданне перакладу беларускіх слоў. Другая частка мерапрыемства  ўяўляла сабой папулярную сярод моладзі гульню “Кракадзіл”. Прадстаўнікам каманд прапаноўвалася пры дапамозе пантамімы растлумачыць значэнне беларускіх слоў, і каманды павінны былі адгадаць і назваць гэтае слова.

Час прайшоў хутка і весела, усе ўдзельнікі брэйн-рынга атрымалі задавальненне ад мерапрыемства.

Фотасправаздача