Выкладчыкі кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Святлана Вяргеенка і Наталля Панкова арганізавалі і правялі брэйн-рынг “Перакладчык”, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы.
У брэйн-рынгу прынялі ўдзел студэнты –эканамісты 1-га і 2-га курсаў спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне”, “Эканоміка і кіраванне”.
Першы этап уключаў праверку каманд на веданне перакладу беларускіх слоў. Другая частка мерапрыемства ўяўляла сабой папулярную сярод моладзі гульню “Кракадзіл”. Прадстаўнікам каманд прапаноўвалася пры дапамозе пантамімы растлумачыць значэнне беларускіх слоў, і каманды павінны былі адгадаць і назваць гэтае слова.
Час прайшоў хутка і весела, усе ўдзельнікі брэйн-рынга атрымалі задавальненне ад мерапрыемства.
Popular tags