Чат-бот Telegram для абітурыентаў запусцілі ў ГДУ

Submitted by ias on пан, 26/04/2021 - 11:11

Колькасць карыстальнікаў мэсэнджара Telegram штодня павялічваецца на сотні тысяч. Менавіта факт імклівага развіцця і росту папулярнасці сеткі падштурхнуў супрацоўнікаў найбуйнейшага адукацыйнага і навуковага цэнтра Палесся да ідэі стварэння чат-бота для абітурыентаў. Тым больш, што ўжо зусім хутка стартуе ўступная кампанія 2021 года.

– Бот створаны на базе бясплатнага канструктара Livegram Bot. З яго дапамогай абітурыенты разам са звычайнымі сродкамі зваротнай сувязі (тэлефон, электронная пошта) могуць задаць свае пытанні ў выглядзе тэкставых паведамленняў, якія будуць перасылацца ў чат спецыялістаў прыёмнай камісіі, – адзначае распрацоўшчык чат-бота Дзмітрый Гарбачоў. – Пасля падлучэння абітурыент зможа адправіць сваё пытанне ў тэкставым выглядзе, фота- і відэафармаце або з дапамогай галасавога паведамлення, якія бот перадасць у спецыялізаваны чат прыёмнай камісіі, – тлумачыць Дзмітрый Леанідавіч.

Адказны сакратар прыёмнай камісіі можа каардынаваць дзеянні спецыялістаў і перанакіроўваць паведамленне тым, хто найбольш поўна ў рамках сваёй кампетэнцыі адкажа на пытанне абітурыента.

– Адказ можа змяшчаць спасылкі на нарматыўныя дакументы, пастановы і загады Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія тычацца правядзення прыёмнай кампаніі 2021 года, а таксама звычайную тэкставую або графічную інфармацыю, – расказвае адказны сакратар прыёмнай камісіі ГДУ Андрэй Кліменка. – Дзякуючы функцыям па зборы статыстыкі, захаванню кантактаў карыстальнікаў і гісторыі іх паведамленняў у базе бота, прыёмная камісія можа аналізаваць іх і паляпшаць якасць прадастаўлення інфармацыі, – удакладняе Андрэй Валер’евіч.

Абітурыентам, якія падключыліся да бота, у выпадку неабходнасці будзе рассылацца важная інфармацыя аб ключавых датах прыёмнай кампаніі, а таксама магчымых зменах падчас яе правядзення. Карыстальнікі, якія парушылі правілы карыстання чат-ботам, а таксама прыслалі паведамленні, якія не датычацца правядзення кампаніі, могуць быць заблакаваныя адміністратарам.

ГДУ імя Францыска Скарыны жадае ўсім абітурыентам поспехаў і будзе рады бачыць іх у шэрагах студэнтаў універсітэта. Скарыстацца новым сэрвісам можна шляхам увядзення ў Telegram імя карыстальніка @F_Skorina_GSU_bot.

Андрэй ВЯЛІКІ

https://www.belta.by/tech/view/gomelskij-gosuniversitet-zapustil-chat-bot-dlja-abiturientov-438860-2021/

https://www.newsgomel.by/news/obrazovanie/gomelskiy-gosuniversitet-zapustil-chat-bot-dlya-abiturientov_62507.html

https://news.sb.by/articles/chat-bot-dlya-abiturientov-zapustili-v-gomelskom-gosuniversitete.html

https://tvrgomel.by/news/society/gomelskiy-gosuniversitet-zapustil-chat-bot-dlya-abiturientov/

https://dneprovec.by/education/2021/04/26/30814

https://www.lelchitsy.by/2021/04/gomelskij-gosuniversitet-zapustil-chat-bot-dlya-abiturientov/

http://gomel.gov.by/ru/news/gomelskiy-gosuniversitet-zapustil-chat-bot-dlya-abiturientov/

http://www.gomel-region.by/ru/society-ru/view/gomelskij-gosuniversitet-zapustil-chat-bot-dlja-abiturientov-39552-2021/

https://gomeltv.by/index.php?id=14583

Падраздзяленнi