У рамках падпісанай дамовы аб супрацоўніцтве паміж Расійскай міжнароднай акадэміяй турызму (Расійская Федэрацыя) і Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Францыска Скарыны (Рэспубліка Беларусь) адбылося знаёмства – першае мерапрыемства ў рэжыме відэаканферэнцыі, на якім быў прадстаўлены патэнцыял абедзвюх вышэйшых навучальных устаноў, а таксама праведзена лекцыя на англійскай мове па вучэбнай дысцыпліне "Тэорыя міжкультурнай камунікацыі".
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства ад беларускага боку звярнуўся прарэктар па вучэбнай рабоце ГДУ, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Ігар Валянцінавіч Семчанка. Ігар Валянцінавіч расказаў пра навучальны патэнцыял Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта і гістарычныя асаблівасці яго станаўлення.
Факультэт гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага ўніверсітэта прадставіў Станіслаў Аляксандравіч Чарапко - дэкан факультэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Ад расійскага боку аб акадэмічным патэнцыяле і аб міжнародных праграмах Расійскай міжнароднай акадэміі турызму расказала Алена Аркадзьеўна Алілуйка, прарэктар-дэкан факультэта менеджменту турызму, прафесар кафедры замежных моў і замежнага краіназнаўства.
Потым у інтэрактыўным рэжыме Таццяна Мікалаеўна Яфрэмцава, загадчык кафедры замежных моў і замежнага краіназнаўства, кандыдат педагагічных навук, дацэнт правяла лекцыю на англійскай мове “The cultural imperative: the Lewis Model of Cultural Types”. У лекцыі былі разгледжаны асаблівасці канцэпцыі Рычарда Д. Льюіса аб міжкультурнай разнастайнасці, тыпалогіі культур і аб тэндэнцыях развіцця сусветных культур у XXI стагоддзі.
Удзельнікамі інтэрактыўнай лекцыі сталі студэнты 2 курса ГДУ імя Ф. Скарыны спецыяльнасці "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (міжнародны турызм)" і студэнты 1 і 3 курсаў РМАТ па спецыяльнасці "Гасцінічная справа". Лектарка актыўна ўзаемадзейнічала са студэнтамі на англійскай мове ў працэсе лекцыі, студэнты таксама змаглі задаць пытанні лектару.
Мы шчыра дзякуем нашым партнёрам Расійскай міжнароднай акадэміі турызму за цікавасць да наладжвання супрацоўніцтва, за ўвагу і вельмі прыемнае, дружалюбнае ўзаемадзеянне!
Спадзяемся, што нашае супрацоўніцтва працягнецца ў сумесных карысных і цікавых мерапрыемствах і праектах!
Таццяна Віктараўна Пачынок,
загадчык кафедры МКК і МТ