Падзяка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь аб’яўлена прафесару кафедры радыёфізікі і электронікі ГДУ імя Ф. Скарыны Максіму ЯРМОЛЕНКА за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.
З самымі шчырымі пажаданнямі высокую ўзнагароду яму ўручыў першы прарэктар універсітэта Андрэй Крук. Ён выказаў падзяку за прафесіяналізм, майстэрства, самааддачу і добрасумленную працу. Прафесара таксама павіншавалі прадстаўнікі рэктарата, прафсаюзнага камітэта работнікаў ГДУ.
Прэс-цэнтр ГДУ
Папулярныя тэгі
Падраздзяленнi