Высокая адзнака за плённую працу

Опубликовано ias - пт, 04/03/2022 - 10:40

Падзяка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь аб’яўлена прафесару кафедры радыёфізікі і электронікі ГДУ імя Ф. Скарыны Максіму ЯРМОЛЕНКА за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.

З самымі шчырымі пажаданнямі высокую ўзнагароду яму ўручыў першы прарэктар універсітэта Андрэй Крук. Ён выказаў падзяку за прафесіяналізм, майстэрства, самааддачу і добрасумленную працу. Прафесара таксама павіншавалі прадстаўнікі рэктарата, прафсаюзнага камітэта работнікаў ГДУ.

Прэс-цэнтр ГДУ

Фотоотчёт