У рамках мерапрыемстваў па рабоце з рэзервам кадраў на кіруючыя пасады ва ўніверсітэце быў арганізаваны навучальны семінар.
Са словамі прывітання да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася начальнік аддзела кадраў Аксана Зайцава. У некалькіх словах Аксана Генадзеўна распавяла аб планамернай працы з рэзервам кадраў, якая праводзіцца ва ўніверсітэце на пастаяннай аснове. Такая праца праводзіцца як са студэнтамі і маладымі спецыялістамі, якія ўваходзяць у перспектыўны кадравы рэзерв, так і з супрацоўнікамі, якія знаходзяцца ў спісах кандыдатаў на кіруючыя пасады ўніверсітэта.
Навучальны семінар быў падрыхтаваны і праведзены загадчыцай кафедры сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі Таццянай Шацюк.
У рамках семінара Таццяна Георгіеўна расказала аб псіхалагічных асновах прафесійных зносін, аб развіцці навыкаў разумення людзей з рознымі псіхалагічнымі тыпамі для паляпшэння міжасобаснага ўзаемадзеяння.
Мерапрыемства прайшло на адным дыханні. І вядома ж, такая цікавая і патрэбная праца будзе працягнута.