Пашыраючы гарызонты супрацоўніцтва

Submitted by ias on суб, 27/05/2023 - 15:34

З 19 па 26 мая праходзіць рабочы візіт дэлегацыі 5 устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі ў Кітайскую Народную Рэспубліку. У складзе дэлегацыі рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Сяргей Хахомаў і начальнік аддзела міжнародных сувязей Аляксандр Грахоцкі.

У праграме візіту прадугледжана наведванне 6 устаноў адукацыі Кітая (у гарадах Чэнду, Цзыян, Гуян, Нанкін, Пекін). Прадстаўнікі беларускіх УВА праводзяць сустрэчы з кіраўніцтвам і студэнтамі кітайскіх каледжаў і ўніверсітэтаў. На сустрэчах праходзяць прэзентацыі сістэмы адукацыі Беларусі, абмяркоўваюцца перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і магчымасці накіравання кітайскіх студэнтаў на вучобу ў Беларусь. Гэты візіт арганізаваны ў рамках супрацоўніцтва беларускіх універсітэтаў з кітайскай адукацыйнай кампаніяй Hope Education Group.

Фотасправаздача