З 4 па 13 чэрвеня ў сталіцы Балгарыі прайшоў чэмпіянат Еўропы па жаночым боксе, у якім прымалі ўдзел 146 спартсменак з 33 краін Еўропы.
Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі студэнткі завочнага факльтета і факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта Яна Бурым (вагавая катэгорыя да 51 кг), Бруевіч Галіна (вагавая катэгорыя 57 кг), Антаніна Аксёнава (вагавая катэгорыя 64 кг), Апанасович Юлія (вагавая катэгорыя 54 кг) і Кебікава Вікторыя (вагавая катэгорыя 81 кг).
Яна Бурым і Вікторыя Кебікава сталі бронзавымі прызёрамі чэмпіянату Еўропы!
Галіна Бруевіч, Антаніна Аксёнава і Юлія Апанасович сталі пятымі па выніках спаборніцтваў. Дзякуючы праведзенай працы Яна Бурым, Галіна Бруевіч і Антаніна Аксёнава выканалі нарматыў майстра спорту міжнароднага класа.
Нашы дзяўчаты, правёўшы захапляльныя паядынкі, прадэманстравалі выдатны бокс. Жадаем ім далейшых поспехаў!
Марына Кажадуб,
кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра