Экабар’ер” зберажэ крыніцы жыцця («Настаўніцкая газета»)

Submitted by Dmitry_Gorbachev on Wed, 04/28/2021 - 14:44

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны падведзены вынікі традыцыйнага конкурсу “Захаваем крыніцы жыцця”, прысвечанага Сусветнаму дню водных рэсурсаў. Сярод 200 творчых работ школьнікаў, студэнтаў і настаўнікаў з усёй Гомельскай вобласці было вызначана 45 пераможцаў. Варта адзначыць, што конкурс — гэта сумесная ініцыятыва студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Экабар’ер” геолага-геаграфічнага факультэта ГДУ і Гомельскай асацыяцыі дзяцей і моладзі ASDEMO. І ён толькі кропля ў моры праектаў, якія ажыццяўляюцца ўдзельнікамі студэнцкага навуковага аб’яднання.

Як тэарэтыкі становяцца дасведчанымі практыкамі

Экалагічны напрамак дзейнасці з’явіўся на геолага-геаграфічным факультэце ГДУ ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя. У той жа час была адкрыта кафедра экалогіі, а затым — адпаведная спецыяльнасць, якая з 2001 года носіць назву “Геаэкалогія”. Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “Экабар’ер” пачала дзейнічаць пры кафедры экалогіі з 2011 года, калі на факультэце ўжо быў назапашаны значны вопыт работы па гэтым напрамку.

— У працэсе навучання студэнты вывучаюць маніторынг навакольнага асяроддзя, экалагічную экспертызу, менеджмент і аўдыт, геаінфармацыйныя сістэмы ў экалогіі, экалагічную сертыфікацыю і стандартызацыю, кіраванне адходамі, прамысловую экалогію, аналітычныя метады ў экалогіі, — расказвае загадчык кафедры экалогіі Аксана Кавалёва.

Аксана Уладзіміраўна тлумачыць, што ў лабараторыі “Экабар’ер” студэнты паглыбляюць тэарэтычныя веды, вучацца апрацоўваць даныя, атрыманыя падчас вытворчых практык, ствараюць уласныя праекты, ладзяць сацыяльна значныя мерапрыемствы і самі прымаюць у іх удзел. У рабоце навуковага аб’яднання актыўна ўдзельнічаюць усе выкладчыкі кафедры экалогіі. А навуковым кіраўніком “Экабар’ера” амаль дзесяць гадоў з’яўляецца кандыдат біялагічных навук дацэнт Таццяна Цімафеева.

— Мне вельмі падабаецца працаваць са студэнтамі, дапамагаю ім рэалізаваць іх патэнцыял. Цяпер моладзь крыху іншая, насамрэч класная, з высокім узроўнем эмпатыі. Яны ўмеюць спачуваць, дапамагаць, але, на жаль, не заўсёды самастойныя. Таму са студэнтамі трэба больш узаемадзейнічаць, высвятляць, што цікава ім самім, — гаворыць Таццяна Анатольеўна і прыводзіць прыклад. — Студэнты праходзяць вытворчую практыку на прадпрыемствах, у заказніках, дзе дапамагаюць адбіраць пробы вады, глебы, паветра, і, як вынік, напрацоўваюцца даныя для будучых дыпломных работ. І гэтая справа робіцца, дыпломы пішуцца. А вось навошта патрэбны публікацыі — трэба расказваць. Мы з калегамі праводзім вучэбныя мерапрыемствы, на якіх падрабязна расказваем, як напісаць артыкул, як прыняць удзел у канферэнцыі, што такое часопісы ВАК.

Кіраўнік падкрэслівае, што хлопцам і дзяўчатам падабаецца ўдзельнічаць у навуковых канферэнцыях, і не толькі студэнцкіх, а нават больш сур’ёзных, дзе яны могуць прадэманстраваць свае даследаванні на адным узроўні са сталымі вучонымі, нефармальна пагутарыць, паўдзельнічаць у дыскусіях, з’ездзіць на цікавыя экскурсіі.

— Таксама мы праводзім трэнінгі па складанні рэзюмэ, асабліва гэта актуальна для студэнтаў 4 курса і магістрантаў. Шмат каго цікавіць вывучэнне англійскай мовы. Студэнты пішуць дыпломныя работы, удзельнічаюць у навуковых конкурсах і канферэнцыях на англійскай мове, у міжнародных студэнцкіх абменах па праграме Erasmus+. Пра ўсе гэтыя магчымасці трэба расказваць, — упэўнена педагог.

Сумесна з Гомельскай асацыяцыяй дзяцей і моладзі ASDEMO маладыя даследчыкі вядуць работу па МУР № 6 “Чыстая вада і санітарыя”. У першую чаргу гэта інфармаванне насельніцтва пра стан і якасць пітной вады ў студнях, пітных калонках, свідравінах, крынiцах Гомеля і вобласці. З дапамогай партатыўнай лабараторыі для правядзення экспрэсаналізаў (рэагенты на 12 параметраў: нітраты, нітрыты, ж,алеза і г.д.) студэнты праводзяць маніторынг якасці пітной вады больш чым 200 аб’ектаў рэгіёна. На сайце ASDEMO змешчана інтэрактыўная карта пітных калодзежаў, якая пастаянна абнаўляецца. На аснове даследаванняў ужо абаронена дыпломная работа, рыхтуецца магістарская дысертацыя, плануецца работа над дзвюма кандыдацкімі дысертацыямі.

З чыстай крыніцы ўдосталь напіцца…

Вынікам працы стала амаль 450 студэнцкіх публікацый за апошнія 5 гадоў. За той жа час удзельнікі “Экабар’ера” 28 разоў станавіліся пераможцамі Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ студэнтаў.

Напрацягу апошніх 3 гадоў студэнты і магістранты пры падтрымцы Гомельскай асацыяцыі дзяцей і моладзі ASDEMO прымалі актыўны ўдзел у 8 моладзевых студэнцкіх абменах праграмы Erasmus+ у Германіі. Таму ў рамках навуковай лабараторыі зараз арганізуецца Speaking Club для студэнтаў і выкладчыкаў.

— Нашы студэнты Ілья Бараўцоў і Іван Рызеўскі двойчы (у 2019 і 2020 гадах) станавіліся моладзевымі пасламі Мэт устойлівага развіцця. У мінулым годзе стартап-праект студэнтаў-эколагаў увайшоў у ТОП 5 лепшых праектаў Рэспубліканскага конкурсу па альтэрнатыўнай энергетыцы. Юсуп Гарыеў і Іван Рызеўскі прадставілі даклад Inсineration WtE power plant на англійскай мове, — з гордасцю расказвае загадчык кафедры экалогіі Аксана Кавалёва.

А Таццяна Цімафеева дадае, што факультэт і кафедра асабліва ганарацца работай па аднаўленні крыніц Гомельскай вобласці. Студэнты-валанцёры праводзяць маніторынг крыніц у вёсцы Чорнае Рэчыцкага раёна, Партызанскай крынічкі ў Гомелі, працуюць над аднаўленнем крыніцы на вуліцы Любенскай абласнога цэнтра. Даследуецца вада ў азёрах Бабрыха, Казанская крыніца ў мікрараёне Стары Аэрадром, адноўлена і добраўпарадкавана крыніца Явіцкага ў Клёнках, якая з’яўляецца рэзервуарам пітной вады для мясцовых жыхароў.

Аб’ядналі навуку, валанцёрства і работу над папулярызацыяй МУР

—      Пяць гадоў мы актыўна супрацоўнічаем з Гомельскай асацыяцыяй дзяцей і мо ладзі ASDEMO. Гэтае аб’яднанне працуе з моладдзю па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, аздараўлення і міжнароднага моладзевага абмену, па праблемах ВІЧ-інфекцыі і СНІДу. Вядзецца актыўная работа па папулярызацыі Мэт устойлівага развіцця. Дырэктар арганізацыі Уладзімір Коўзелеў шмат гадоў займаецца валанцёрскай дзейнасцю, супрацоўнічае з мясцовымі органамі ўлады, з’яўляецца дзеючым членам грамадскага савета пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Разам са старшым выкладчыкам кафедры экалогіі Наталляй Шпілеўскай мы кіруем валанцёрскім атрадам “Зялёны патруль”, які сёлета заняў першае месца ў Цэнтральным раёне Гомеля. Большасць удзельнікаў студэнцкай навуковай лабараторыі з’яўляюцца валанцёрамі “Зялёнага патруля” і ASDEMO. Мы паспяхова аб’ядналі навуку, валанцёрства і работу над папулярызацыяй Мэт устойлівага развіцця, як бы дзіўна гэта ні гучала, — прызнаецца Таццяна Цімафеева.

Сумесна з грамадскім аб’яднаннем маладыя даследчыкі вядуць работу па МУР № 6 “Чыстая вада і санітарыя”. У першую чаргу гэта інфармаванне насельніцтва пра стан і якасць пітной вады ў студнях, пітных калонках, свідравінах, крынiцах Гомеля і вобласці. З дапамогай партатыўнай лабараторыі для правядзення экспрэсаналізаў (рэаген ты на 12 параметраў: нітраты, нітрыты, жа леза і г.д.) студэнты праводзяць маніторынг якасці пітной вады больш чым 200 аб’ектаў рэгіёна. На сайце ASDEMO змешчана інтэрактыўная карта пітных калодзежаў, якая пастаянна абнаўляецца. На аснове дасле даванняў ужо абаронена дыпломная работа, рыхтуецца магістарская дысертацыя, плануецца работа над дзвюма кандыдацкімі дысертацыямі.

—      Прыкладна ў 90% калодзежаў і калонак пітная вада мае перавышэнне па колькасці нітратаў. Нашы студэнты пастаянна арганізуюць сустрэчы з мясцовым насельніцтвам і тлумачаць, чым небяспечная такая вада, з якіх крыніц лепш не піць і як у будучыні не дапусціць забруджвання вады ў студнях, — удакладняе Таццяна Цімафеева.

Штогод у сакавіку ў гонар Сусветнага дня водных рэсурсаў валанцёры-эколагі праводзяць Дзень вады. Сёлета зладзілі студэнц кае адукацыйнае мерапрыемства “Крэатон: вада”, у якім прынялі ўдзел каманды сямі фа культэтаў ГДУ.

Шанс далучыцца да глабальных экалагічных працэсаў

Праз супрацоўніцтва з Асацыяцыяй дзяцей і моладзі выкладчыкі кафедры экалогіі і ўдзельнікі “Экабар’ера” прымаюць удзел у розных міжнародных праектах. Так, у мінулым годзе магістрантка Настасся Кароткая і трэцякурснік Цімафей Левінцоў удзельнічалі ў двух мерапрыемствах праграмы Erasmus+ “Светабудаўніцтва. Талерантнасць і дыскрымінацыя ў нашых грамадствах”. На сімпозіуме было прадстаўлена 12 краін (Беларусь, Украіна, Грузія, Польшча, Эстонія, Германія, Іспанія, Расія, Малдова, Аўстрыя і Грэцыя). Цімафей Левінцоў таксама стаў удзельнікам моладзевага абмену праграмы Erasmus+ “Гендарныя пытанні”. У праекце былі заяўлены 20 прадстаўнікоў з 7 краін (Беларусі, Польшчы, Эстоніі, Германіі, Аўстрыі, Іспаніі, Расіі). Маладыя людзі наведалі шэраг семінараў, практычных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў.

—      Сумесна з калегамі з адукацыйных устаноў 8 краін свету прадстаўнікі нашай кафедры прынялі ўдзел у распрацоўцы выхаднога дакумента праекта Erasmus+ Outdoor Education Encyclopedia. У аснову практычнага дапаможніка быў пакладзены навукова- практычны вопыт, атрыманы выкладчыкамі ў першай фазе праекта, у экспедыцыі ў высакагорныя раёны Грузіі і даследаванні вулканічнага возера Удзіро, — успамінае Аксана Кавалёва.

Удзел у гэтым праекце дазволіў кафедры экалогіі ўдасканаліць вучэбныя праграмы летніх палявых студэнцкіх практык (геамарфалагічнай, глебавай, геалагічнай, ландшафтнаэкалагічнай, метэаралагічнай і гідралагічнай) у адпаведнасці з сучаснымі міжнароднымі стандартамі.

Штогод колькасць удзельнікаў СНДЛ “Экабар’ер” павялічваецца, і гэта нядзіўна. Для студэнтаў спецыяльнасці “Геаэкалогія” гэта бясцэнны шанс далучыцца да глабальных працэсаў устойлівага развіцця планеты і станоўча паўплываць на экалагічную сітуацыю ў свеце.

Кацярына КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара і герояў матэрыялу.

Photo report