На факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый 1 снежня прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Праваслаўе ў грамадскім жыцці: гісторыя і сучаснасць”. Мерапрыемства сабрала даследчыкаў гісторыі Праваслаўнай царквы з розных рэгіёнаў Беларусі і Расійскай Федэрацыі. У адкрыцці канферэнцыі прынялі ўдзел прарэктар па выхаваўчай рабоце Д.А. Хадановіч і архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. У рамках работы навуковага форума адбылося адкрыццё фотавыставы “Глабальны выклік сучаснасці і духоўны выбар чалавека” падрыхтаваная фотаклубам “Святло душы” пры храме іконы Божай Маці “Усіх гаротных Радасць” Гомеля і рэдакцыяй часопіса “Сретенье”. Падчас работы канферэнцыі працавалі тры секцыі, адна з якой была арганізавана для школьнікаў з Гомельскай вобласці нашай краіны і Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Па выніках работы секцыі, якая прадугледжвала элементы спаборніцтва, школьнікі атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі, якія ўручыў Уладыка Стэфан.
Асобным накірункам работы канферэнцыі быў круглы стол “Жыццё без будучыні або куды ўходзіць любоў”, мадэратарамі якой сталі протаіерый Вадзім Качан і дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі Д.М. Талочка. Мерапрыемства арганізавана грамадскай кафедрай хрысціянскай культуры, якая дзейнічае ў ГДУ імя Ф. Скарыны пры падрымцы Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў.
Дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Станіслаў Чаропка
Фота Аляксандра Лапаціна