Міжнародная навуковая канферэнцыя “Фразеалогія ў кантэксце сумежных навук”

ias 提交于 周二, 13/10/2020 - 14:35

12–13 кастрычніка на філалагічным факультэце Ужгарадскага нацыянальнага ўніверсітэта (Украіна) адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Фразеалогія ў кантэксце сумежных навук”, наладжаная ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння доктара філалагічных навук прафесара В.М. Макіенкі, ганаровага старшыні Камісіі па славянскай фразеалогіі пры Міжнародным камітэце славістаў.

Праграма канферэнцыі давяла аб актыўнасці вучоных з розных краін: у ёй прынялі ўдзел больш за сто фразеолагаў і парэміёлагаў з Беларусі, Германіі, Грузіі, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны, Чэхіі і інш. Ад Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны былі заяўлены даклады прафесараў Уладзіміра Коваля, Вольгі Ляшчынскай, Алены Нічыпорчык і магістранта філалагічнага факультэта Ангеліны Аксёнчыкавай-Біруковай.

Канферэнцыя працавала ў рэжыме оnline, яе вяла доктар філалагічных навук, прафесар Ужгарадскага нацыянальнага ўніверсітэта, вядомы фразеолаг Н.Ф. Венжыновіч, з якой у гомельскіх калег даўнія сувязі і трывалыя навуковыя інтарэсы. У першы дзень работы канферэнцыі на пленарным пасяджэнні былі заслуханы даклады прафесара кафедры беларускай мовы Вольгі Ляшчынскай (“Метафарычнае вымярэнне хуткасці працякання часу ў беларускай фразеалогіі”) і прафесара кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Уладзіміра Коваля (“Эвфемистические фразеологизмы в славянских и китайском языках”), а на другі дзень – даклад загадчыка кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Алены Нічыпорчык (“К вопросу об инновациях в паремиологических исследованиях”).

照片报告