Навіны

  • 20 кастрычнік 2025
    Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за вялікі уклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі узнагароджана загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» Таццяна Сянькова. Віншуем с заслужанай узнагародай!
  • 16 кастрычнік 2025
    16 кастрычніка ў Беларусі праходзіць Адзіны дзень інфармавання. Тэма для абмеркавання – «Роля сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве». Тэматычныя мерапрыемствы прайшлі на ўсіх факультэтах. Акрамя таго, у рамках Адзінага дня інфармавання ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў і супрацоўнікаў з намеснікам начальніка аддзела мытных аперацый і кантролю 1 Гомельскага мытнага паста Вольгай Ждановіч…
  • 16 кастрычнік 2025
    У канферэнц-зале Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны прайшла сустрэча, арганізаваная для выпускнікоў універсітэта. Маёр унутранай службы, старшы інспектар групы папраўчай установы «Папраўчая калонія № 24» упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гомельскай вобласці Ганна Баравая прадставіла падрабязную інфармацыю аб дзейнасці калоніі, умовах працы, гарантыях, якія…
  • 16 кастрычнік 2025
    16 кастрычніка ва ўніверсітэце адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Сусветнага дня перазапуску сэрца. Падобныя акцыі праводзяцца з мэтай прыцягнення ўвагі да неабходнасці валодання навыкамі сардэчна-лёгачнай рэанімацыі. Навучальны флэшмоб для супрацоўнікаў і студэнтаў правялі інструктары і валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа. Удзельнікі даведаліся аб важнасці своечасовага аказання першай дапамогі пры спыненні сэрца і…
  • 16 кастрычнік 2025
    15 кастрычніка на базе спартыўнага комплексу № 7 універсітэта прайшлі фінальныя спаборніцтвы па шахматах у рамках круглагадовай спартакіяды сярод факультэтаў універсітэта. Студэнты змагаліся за гонар сваіх факультэтаў за званне найлепшых. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:               1 месца – Шаўлюкоў Канстанцін, студэнт факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання (адказны за спартыўна-масавую працу на…
  • 15 кастрычнік 2025
    Студэнты з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны адправіліся ў школу №26, каб распавесці падрастаючаму пакаленню аб прафесіі журналіста. Мерапрыемства для вучняў 8-х і 10-х класаў арганізавалі і правялі студэнты другога курса спецыяльнасці «Журналістыка». Замест сумных лекцый школьнікаў чакаў дынамічны і інтэрактыўны фармат. Студэнты падрыхтавалі для старшакласнікаў серыю майстар-класаў і гульняў, якія…
  • 14 кастрычнік 2025
    Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны наведала дэлегацыя Хэцзэскага ўніверсітэта на чале з прарэктарам Цуй Сян'янем. У рамках візіту адбылася сустрэча кіраўніцтвам універсітэта, падчас якой абмяркоўваўся ход рэалізацыі сумеснай адукацыйнай праграмы па падрыхтоўцы спецыялістаў па спецыяльнасці «Фізіка». На гэты момант у рамках гэтай праграмы ў ГДУ імя Ф. Скарыны навучаецца 220 грамадзян КНР. Прадстаўнікі…
  • 14 кастрычнік 2025
    З самымі цёплымі віншаваннямі да прысутных звярнуліся прарэктар па вучэбнай рабоце Юрый Нікіцюк і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Сяргей Азяўчыкаў. У зале прагучалі музычныя нумары ад студэнцкага клуба, а ўрачыстую атмасферу дапоўнілі кветкі, цукеркі і сюрпрызы ад рэктарата і прафсаюзнай арганізацыі.
  • 09 кастрычнік 2025
    8 кастрычніка адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі па фарміраванні перспектыўнага кадравага рэзерву з ліку студэнтаў і магістрантаў установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» на 2025/2026 навучальны год. Камісію ўзначаліў прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Дзмітрый Хадановіч. У склад камісіі ўвайшлі начальнік аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Міхаіл Бардашэвіч, начальнік…
  • 03 сакавік 2025
    Як выпускніца беларускага ўніверсітэта стала магістрантам кітайскага? Пасля завяршэння навучання ў магістратуры нашага ўніверсітэта я атрымала яшчэ адну ўнікальную магчымасць, ад якой не адмаўляюцца, – навучанне па спецыяльнасці, якая мяне цікавіць у магістратуры ўніверсітэта-партнёра. Аб гранце мне расказала дэкан факультэта замежных моў А.У. Сажына. Я падала заяўку на сумоўе, паспяхова прайшла яго і была прынята на курс.…
  • 17 люты 2025
    На Гомельшчыне, малой радзіме Івана Навуменкі, знаўцаў мастацкага слова ў чарговы раз аб’ядналі міжнародныя навуковыя чытанні «Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах». Навуковы форум, прысвечаны памяці народнага пісьменніка Беларусі, прайшоў у Гомельскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Ф. Скарыны.     16 лютага бягучага года народны пісьменнік Беларусі Іван Якаўлевіч Навуменка адзначыў бы 100…
  • 10 Снежань 2024
    07 снежня 2024 г. на базе ДУА “Гімназія № 36 г. Гомеля імя Івана Мележа” адбыўся абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” сярод вучняў 9 – 11 класаў школ г. Гомеля і Гомельскай вобласці. У якасці членаў журы былі запрошаны выкладчыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны: прафесар Штэйнер I,Ф., дацэнты Воінава А.М., Бярозка А.Ф., Чарнышова А.М.,  Вяргеенка, С.А., старшы выкладчык…
  • 02 Снежань 2024
    У ГДУ імя Ф. Скарыны для праходжання навукова-педагагічнай стажыроўкі прыбыла дэлегацыя ўніверсітэтаў-партнёраў з г. Шымкент (Казахстан). У складзе дэлегацыі намеснік прарэктара па навуцы і інавацыйнай рабоце Універсітэта дружбы народаў ім. акадэміка А. Куатбекава, канд. тэхн. навук, дацэнт Мусабек Акылбаеў, старшы выкладчык гэтай жа ВНУ, канд. эканамічных навук Балтаім Сабенава, прафесар кафедры хіміі, біялогіі і экалогіі,…
  • 30 лістапад 2024
    29 лістапада 2024 года Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны паспяхова завяршыў святкаванне 55-годдзя з дня пераўтварэння Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя У.П. Чкалава ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. У фае актавай залы разгарнулася выстаўка дасягненняў навукоўцаў універсітэта, якая наглядна дэманстравала паспяховыя навуковыя праекты, даследаванні і распрацоўкі, якія праводзяцца ў розныя гады.…
  • 31 кастрычнік 2024
    У перыяд асенніх канікул філалагічны факультэт актыўна сустракае навучэнцаў школ горада Гомеля і вобласці. 28.10.2024 і 29.10.2024 філалагічны факультэт наведалі абітурыенты, зарэгістраваныя на агульнаўніверсітэцкае інфармацыйнае мерапрыемства для навучэнцаў з ліку педагагічных, спартыўна-педагагічных і інжынерных класаў. Навучэнцам, што жадаюць у будучым паступаць на філалагічны факультэт, намеснік дэкана па прафарыентацыі…
  • 31 кастрычнік 2024
    Кафедра беларускай мовы правяла прафарыентацыйнае мерапрыемства “Факультэт вачыма абітурыента”, на якім прысутнічалі вучні старэйшых класаў ДУА “СШ № 4 г. Гомеля”, ДУА “СШ № 27 г. Гомеля” і ДУА “Печышчанская СШ Светлагорскага раёна”. Яны наведалі лекцыю прафесара Ляшчынскай Вольгі Аляксееўны, паўдзельнічалі ў гульні “Адгадай слова”, паслухалі інфармацыю выкладчыкаў кафедры пра ўнутраныя экзамены на спецыяльнасці факультэта, а…