ЛІТАРАТУРНЫЯ СУСТРЭЧЫ

Submitted by ias on суб, 12/09/2020 - 08:40

З 1 па 14 верасня  на гасціннай гомельскай зямлі праводзіцца ІІ фестываль-свята літаратуры, мастацтва і народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага» і XV Міжнародны літаратурны фестываль-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі-2020».

У межах праграмы 10 верасня ў канферэнц-зале Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны адбылася сустрэча ўдзельнікаў мерапрыемстваў – лідараў пісьменніцкіх арганізацый Беларусі, Расіі і Украіны –  з кіраўніцтвам вядучай вышэйшай навучальнай установы Гомельшчыны,  студэнтамі і выкладчыкамі філалагічнага факультэта.

З прывітальным словам выступіў рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны доктар фізіка-матэматычных навук С.А. Хахомаў.

Прадстаўнікі літаратурных арганізацый Расіі і Украіны дзяліліся з прысутнымі сваімі творчымі здабыткамі, чыталі вершы, абмяркоўвалі перспектывы развіцця літаратуры ў сучасным грамадстве.

Удзелькі сустрэчы аднадушна падтрымалі ініцыятыву члена-карэспандэнта НАН Рэспублікі Беларусь доктара фізіка-матэматычных навук А.М. Сердзюкова і загадчыка кафедры беларускай літаратуры доктара філалагічных навук І.Ф. Штэйнера ўсталяваць каля корпуса ўніверсітэта помнікі вядомаму беларускаму пісьменніку Янку Маўру і яго сыну Фёдару Іванавічу Фёдараву, заснавальніку беларускай школы тэарэтычнай фізікі.

А.Палуян, дэкан філалагічнага факультэта