З 1 па 14 верасня на гасціннай гомельскай зямлі праводзіцца ІІ фестываль-свята літаратуры, мастацтва і народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага» і XV Міжнародны літаратурны фестываль-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі-2020».
У межах праграмы 10 верасня ў канферэнц-зале Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны адбылася сустрэча ўдзельнікаў мерапрыемстваў – лідараў пісьменніцкіх арганізацый Беларусі, Расіі і Украіны – з кіраўніцтвам вядучай вышэйшай навучальнай установы Гомельшчыны, студэнтамі і выкладчыкамі філалагічнага факультэта.
З прывітальным словам выступіў рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны доктар фізіка-матэматычных навук С.А. Хахомаў.
Прадстаўнікі літаратурных арганізацый Расіі і Украіны дзяліліся з прысутнымі сваімі творчымі здабыткамі, чыталі вершы, абмяркоўвалі перспектывы развіцця літаратуры ў сучасным грамадстве.
Удзелькі сустрэчы аднадушна падтрымалі ініцыятыву члена-карэспандэнта НАН Рэспублікі Беларусь доктара фізіка-матэматычных навук А.М. Сердзюкова і загадчыка кафедры беларускай літаратуры доктара філалагічных навук І.Ф. Штэйнера ўсталяваць каля корпуса ўніверсітэта помнікі вядомаму беларускаму пісьменніку Янку Маўру і яго сыну Фёдару Іванавічу Фёдараву, заснавальніку беларускай школы тэарэтычнай фізікі.
А.Палуян, дэкан філалагічнага факультэта