Новости за май 2021

  • 27 май 2021
    26 мая на базе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прайшло абмеркаванне праекта новай рэдакцыі Канцэпцыі аптымізацыі зместу, структуры і аб'ёма цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Адкрыў дыялогавую пляцоўку рэктар універсітэта доктар фізіка-матэматычных навук Сяргей Анатольевіч Хахомаў. Праект новай рэдакцыі Канцэпцыі прадставіў рэктар Рэспубліканскага інстытута…
  • 14 май 2021
    “Чалавеку неабходна выконваць законы не толькі фізічныя, але і духоўныя”, – такую думку выказаў старшыня Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі протаіерэй Фёдар Поўны ў адкрытым дыялогу з калектывам ГДУ імя Францыска Скарыны. Падчас свайго візіту ў найбуйнейшы навукова-адукацыйны цэнтр рэгіёна настаяцель прыхода храма Усіх Святых горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны падкрэсліў, што яму,…
  • 14 май 2021
    У мінулыя выхадныя прадстаўнікі рэктарата, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты прынялі актыўны ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Вялікай Перамогі і Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Фотаматэрыялы пра Усебеларускі лёгкаатлетычны забег узяты на сайце газеты “Гомельская праўда”.
  • 14 май 2021
    У пачатку вясны Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюза пісьменнікаў Беларусі» былі падведзены вынікі адкрытых абласных літаратурных конкурсаў. У конкурсе “Сям’я – аснова кахання і шчасця”, прысвечаным 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, удзельнічалі студэнты групы БФ-31: Барадзін Вераніка, Бычык Кацярына, Дземідовіч Вераніка, Дзядкова Алеся, Дрывайла Аляксандра, Цапалава Ангеліна і Шчарбатая Ангеліна…
  • 14 май 2021
    Вось ужо 76 гадоў наш народ шануе памяць Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Працягам шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце, стала творчая праграма “Рэквіем па дзецях вайны”. Арганізатарам выступіў калектыў Савета жанчын і студэнтаў Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Францыска Скарыны. Перад пачаткам прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Нікіцюк прывітаў прысутных і адзначыў важнасць правядзення падобных…
  • 14 май 2021
    15 мая ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Дадзенае свята было заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН 20 верасня 1993 года. Свята было заснаваны з мэтай прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да праблем сям’і. Напярэдадні свята ў сценах ГДУ імя Францыска Скарыны адбылася дыялогавая пляцоўка з прадстаўніком Беларускай Праваслаўнай Царквы айцом Аляксандрам. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы, студэнты задавалі пытанні…
  • 12 май 2021
    На спартыўнай базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў горадзе Горкі з 4 па 7 мая праходзілі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па паўэрліфтынгу. Зборная каманда нашага ўніверсітэта парадавала медалямі ў асабістых першынствах. Залатымі медалямі ў трохбор’і былі ўзнагароджаны студэнты факультэта завочнага навучання і давузаўскай падрыхтоўкі ГДУ Ігар Зотаў (66 кг) і Юрый Наяйчук (120 кг).…
  • 12 май 2021
    7 мая ў Віцебску завяршыўся Адкрыты рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Героя Савецкага Саюза Л.М. Даватара. Два месцы на п’едэстале занялі першакурснікі факультэта фізічнай культуры ГДУ імя Францыска Скарыны. Золата заваяваў Аляксандр Савіцкі, які выканаў нарматыў майстра спорту Рэспублікі Беларусь. Дзяніс Балотцаў стаў бронзавым прызёрам турніру. Віншуем хлопцаў і іх трэнера, прызёра Алімпійскіх…
  • 12 май 2021
    6 мая ў спартыўным комплексе ГДУ прайшлі спаборніцтвы па бадмінтоне сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах. Перамог прадстаўнік інтэрната №2 Вадзім Бацяй. Хлопцы з інтэрната №2 сталі прызёрамі спаборніцтваў. Другое месца заняў Кірыл Дышко, а трэцяе дасталася Кірылу Глазко. Віншуем пераможцу і прызёраў спаборніцтваў! Малайцы, хлопцы! Марына Кажадуб, кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра
  • 06 май 2021
    Электронныя сэрвісы ў дапамогу абітурыентам і магчымасць паступіць ва ўніверсітэт без уступных іспытаў… Што чакае абітурыентаў Гомельскага дзяржаўнага ўнівесітэта імя Францыска Скарыны падчас сёлетняй уступнай кампаніі? Якія новыя спецыяльнасці з'явіліся ва ўстанове вышэйшай адукацыі? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае прарэктар па вучэбнай рабоце ГДУ, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Ігар СЕМЧАНКА. - Ігар…
  • 04 май 2021
    Свой юбілей адзначыла прафесар кафедры беларускай мовы, доктар філалагічных навук, прафесар Вольга Аляксееўна Ляшчынская. Ва ўрачыстай абстаноўцы павіншаваць выкладчыцу прыйшлі рэктар ГДУ Сяргей Хахомаў, кіраўніцтва факультэта, калегі, студэнты і нават выпускнікі. Сяргей Анатольевіч падкрэсліў велізарны ўклад Вольгі Аляксееўны ў навуку, адукацыю, выхаванне некалькіх пакаленняў студэнтаў. Амаль у кожным віншаванні можна было…
  • 03 май 2021
    30 красавіка на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій адбылося ўручэнне дыпломаў магістраў спецыяльнасці “Сістэмы і сеткі інфакамунікацый” дзённай формы навучання. Гэта першы выпуск магістраў дадзенай спецыяльнасці. Два гады таму ў магістратуру паступілі выпускнікі факультэта фізікі і ІТ, якія атрымалі спецыяльнасць не толькі “Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі”, але і “Праграмуемыя мабільныя сістэмы”, “…
  • 03 май 2021
    Па шэрагу міжнародных рэйтынгаў ВНУ ўваходзіць у 12 працэнтаў вядучых універсітэтаў свету і ў чацвёрку лепшых ВНУ Беларусі. У ім навучаюцца больш за 8500 студэнтаў (1500 замежнікаў). Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 47 спецыяльнасцях. У 2021 годзе абвешчаны набор па трох новых напрамках. Тут чакаюць студэнтаў на такія новыя спецыяльнасці, як “Камп’ютарная бяспека” (факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій), “…