IВР

  • 27 студзень 2021
    27 студзеня адбылося пашыранае пасяджэнне прэзідыума Гомельскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня прафкама супрацоўнікаў Галіноўскі М.Г. і старшыня прафкама студэнтаў Азяўчыкаў С.А. На пасяджэнні разглядаліся вынікі грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб рабоце ва ўстановах адукацыі, падведзены вынікі работы па ажыццяўленні грамадскага кантролю за аховай працы ў 2020 годзе,…
  • 26 студзень 2021
    Падведзены вынікі Рэспубліканскай акцыі “Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі”, мэтай якой было далучэнне студэнцкай моладзі да вывучэння гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыны краіны. Арганізатарам мерапрыемстваў акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства. Творчыя праекты былі прадстаўлены ў чатырох намінацыях. У некаторых з іх адзначаны прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя…
  • 25 студзень 2021
    22 студзеня ў Мінску адбылася цырымонія ўручэння Рэспубліканскай маладзёжнай прэміі. Маладзёжная прэмія праходзіць у краіне ўжо ў другі раз. За права атрымаць галоўны прыз змагаліся больш за дзве тысячы ўдзельнікаў, якія ў мінулым годзе гучна заявілі пра сябе на ўсю краіну. Сярод іх – старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі ГДУ Аляксей Зайцаў, які стаў намінантам прэміі ў галіне Science. Універсітэт на мерапрыемстве прадставілі студэнты біялагічнага факультэта – Алена Кананкова і Марыя…
  • 05 студзень 2021
    5 студзеня ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля адбыўся ўрачысты прыём валанцёраў. ГДУ імя Францыска Скарыны прадстаўлялі 4 атрада: “Планета Дабрыні” (кіраўнік – Вольга Галезнік, старшы выкладчык кафедры геалогіі і геаграфіі) і “Зялёны патруль” (кіраўнікі – Таццяна Цімафеева, дацэнт кафедры экалогіі, і Наталля Шпілеўская, старшы выкладчык кафедры экалогіі) геолага-геаграфічнага факультэта, “Лотас” (кіраўнік – Алена Каткова, дацэнт кафедры лесагаспадарчых дысцыплін) і “Лесаводы” (…
  • 30 Снежань 2020
    Рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны Сяргей Хахомаў прыняў удзел у рабоце сесій абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў. На сесіі Гомельскага аблсавету былі падведзены вынікі работы за 2020 год, акрэслены асноўныя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Гомельшчыны ў 2021-м, зацверджаны бюджэт вобласці на наступны год. Лепшым работнікам розных сфер уручаны дзяржаўныя ўзнагароды. Члены Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў абмеркавалі гарадскі бюджэт на 2021 год, Усебеларускі народны сход,…
  • 30 Снежань 2020
    На базе Гомельскага дзяржуніверсітэта адбыўся другі абласны злёт юных журналістаў і блогераў. Некалькі дзясяткаў яшчэ зусім маладых талентаў сабраліся ў канферэнц-зале, каб павысіць свой узровень інтэрнэт-пісьменнасці, даведацца пра трэндавыя формы кантэнту для моладзі і г.д. З прывітальным словам ад кіраўніцтва ўніверсітэта да прысутных звярнуўся прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Нікіцюк. Юрый Валер'евіч падзякаваў прысутных за актыўную жыццёвую пазіцыю, расказаў пра асноўныя аспекты работы…
  • 24 Снежань 2020
    Вельмі прыемна заканчваць год добрымі справамі! 23 снежня валанцёрскі атрад “НемАн” факультэта замежных моў наведаў Рэчыцкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця для таго, каб павіншаваць дзетак з надыходам Новага года і Каляд. Гэты дзіцячы дом атрад наведвае не першы год, але ў гэтым раз усё атрымалася не так, як заўсёды. COVID-19 унёс свае карэктывы ў нашы планы, і мы, на жаль, не змаглі правесці канцэртную праграму. Але чараўніцтва не абыходзіць бокам…
  • 23 Снежань 2020
    Валанцёрскія атрады ўніверсітэта “Сузор’е” і “Ветэран” прынялі ўдзел у рэспубліканскай навагодняй акцыі “Нашы дзеці”. Для дзяцей былі сабраны цацкі, сродкі асабістай гігіены, канцылярскія тавары і, вядома, мандарыны і салодкія падарункі. 22 снежня адбылося віншаванне дзяцей Гомельскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з надыходзячым Новым годам. Студэнты-валанцёры падрыхтавалі святочную праграму. Перад маленькімі глядачамі разгарнуўся цэлы навагодні паказ з казачнымі героямі: Бабай Ягой…
  • 22 Снежань 2020
    22 снежня ў канферэнц-зале Гомельскага дзяржуніверсітэта адбыўся адкрыты дыялог, асноўнай тэмай якога з'яўлялася маладзёжнае самакіраванне. З членамі студэнцкага савета ГДУ, актывістамі факультэтаў і ўдзельнікамі СНДЛ «Лабараторыя па даследаванні гісторыі універсітэта» правялі гутарку галоўны спецыяліст Упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксандравіч Шмарлоўская, намеснік начальніка аддзела прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята г. Гомеля…
  • 25 май 2020
    З 11 па 14 траўня Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіла заключны этап рэспубліканскай алімпіяды. Рэспубліканская алімпіяда - гэта штогадовае спаборніцтва школьнікаў па 18-ці вучэбных прадметах. Мэта інтэлектуальнага спаборніцтва - выяўленне найбольш здольных, адораных навучэнцаў, якія ў перспектыве прадставяць нашу краіну на прэстыжных міжнародных конкурсах. У заключным этапе ўдзельнічаюць толькі навучэнцы 11-х класаў. Перамога ў алімпіядзе дае выпускнікам льготы пры паступленні…