У ГДУ імя Францыска Скарыны вялікая ўвага надаецца арганізацыі культурнага адпачынку для калектыву ўніверсітэта. Асноўную ролю ў гэтай значнай справе іграе студэнцкі клуб. Супрацоўнікі падраздзялення аказваюць усебаковую падтрымку любому, хто імкнецца далучыцца да мастацтва, творчасці. Штогод клубаўцы заваёўваюць шматлікія ўзнагароды на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.
Зусім нядаўна ў Мінску адбыўся фінал Міжнароднага тэлепраекта “Кубак дружбы – 2021”. Адным з канкурсантаў і…
Ідэалагічная і выхаваўчая работа
-
19 люты 2021Выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты нашага ўніверсітэта, актывісты арганізацыі БРСМ прынялі ўдзел у XIII Пленуме гарадской арганізацыі ГА «БРСМ». На форуме прысутнічалі прадстаўнікі гарадской вертыкалі ўлады, лідары грамадскай арганізацыі, прарэктары ўніверсітэтаў Гомеля па выхаваўчай працы. За асабісты ўклад у развіццё і рэалізацыю праектаў і праграм Гомельскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» граматамі ўзнагароджаны рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны Сяргей Хахомаў і прарэктар па выхаваўчай працы…
-
18 люты 202118 лютага, Гомель / Кар. БЕЛТА /. Моладзь павінна з адказнасцю ставіцца да місіі быць будаўнікамі будучыні – у тым ліку і ўсёй дзяржавы. Такое меркаванне выказаў сёння ўдзельнік VI Усебеларускага народнага сходу, старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Аляксей Зайцаў на арганізаванай у ВНУ дыялогавай пляцоўцы, прысвечанай вынікам ВНС, перадае карэспандэнт БЕЛТА. “Моладзь – гэта будучыня. Нам будаваць краіну, сваю кар’еру, сваё жыццё. І трэба…
-
16 люты 2021На базе выставачнай залы ГДУ імя Францыска Скарыны адбылася сустрэча пад назвай “Афганістан – памяць і боль”. Нагадаем, 15 лютага афіцыйна адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мерапрыемства, арганізаванае па ініцыятыве СНДЛ «Лабараторыя па даследаванні гісторыі ўніверсітэта» гістарычнага факультэта, сабрала ў зале студэнтаў, супрацоўнікаў, выкладчыкаў і, вядома ж, непасрэдных удзельнікаў вайны ў Афганістане. Для ўсіх прысутных аб сваім асабістым баявым шляху распавёў кавалер…
-
15 люты 2021Загадчыку кафедры рускай і сусветнай літаратуры Гомельскага дзяржуніверсітэта, прафесару Акадэміі ваенных навук Расіі, кандыдату філалагічных навук, дацэнту Івану Афанасьеву прысуджана прэмія імя А.А. Свечына 2 ступені Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі. Такой высокай узнагародай Іван Мікалаевіч адзначаны за ваенна-гістарычную працу «Лёс камандарма Лізюкова: версіі, міфы і праўда». Па словах аўтара, кніга, якая выйшла ў свет у 2018 годзе, уяўляе сабой вынік шматгадовай працы. – Па…
-
13 люты 2021Такое меркаванне ў інтэрв’ю sb.by выказаў дэкан эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Андрэй Кастэнка: – Адным з прыярытэтаў развіцця на пяцігодку павінна стаць павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання, у прыватнасці кіравання дзяржактывамі. Каб павысіць выніковасць работы дзяржпрадпрыемстваў, у яго кіраўніка павінны быць стымул і адпаведная матывацыя. Гэта датычыцца ў першую чаргу памеру і ўмоў аплаты працы. Дадзены паказчык неабходна ставіць у…
-
13 люты 202127-гадовы дэлегат Усебеларускага народнага сходу гамяльчанін Аляксей Зайцаў – чалавек яркі, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Фізік-інжынер, юрыст, магістр, выкладчык. Падчас вучобы на факультэце фізікі ГДУ імя Францыска Скарыны быў сакратаром пярвічкі БРСМ. Неаднаразова ўдзельнічаў у рэспубліканскім конкурсе “100 ідэй для Беларусі”. Удзел ва Усебеларускім народным сходзе для яго – важная падзея ў жыцці, а найбольш цікавіць пытанне – падтрымка моладзі ў гэту пяцігодку. 100 ІДЭЙ Інжынер-фізік…
-
10 люты 2021Тэлеканал СТВ працягвае знаёміць жыхароў краіны з дэлегатамі VI Усебеларускага народнага сходу, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ. У якім напрамку развіваецца айчынная навука і чым жывуць рэгіянальныя ВНУ Беларусі, расказаў рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Сяргей Хахомаў. Доктар фізіка-матэматычных навук упершыню ўдзельнічае ва Усебеларускім народным сходзе. Прадстаўляць на форуме ён будзе не толькі 10 тысяч студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, але і…
-
10 люты 20219 лютага ў Рэспубліканскім маладзёжным цэнтры адбылося пасяджэнне Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета. Наш універсітэт прадстаўляў студэнт факультэта матэматыкі і ТП, старшыня студэнцкага савета ГДУ Дзмітрый Дрэйзін. З прывітальным словам выступіла Таццяна Анатольеўна Сіманоўская, начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Таццяна Анатольеўна падкрэсліла асаблівую ролю Студэнцкага савета як органа самакіравання, які прадстаўляе інтарэсы…
-
04 люты 20211-2 лютага студэнты групы БФ-31 паўдзельнічалі ў анлайн-квэсце “Сыны свайго часу”, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння І.П. Шамякіна і І.П. Мележа, які праводзіла Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча. Квэст даў магчымасць нашым студэнтам узгадаць творчасць нашых выдатных пісьменнікаў Беларусі праз выкананне займальных інтэрактыўных заданняў. Удзельнікаў квэсту чакалі 3 этапы: 1) складанне слоў з асобных літар, дзе патрэбна было знайсці з набору літар…
-
29 студзень 202129 студзеня студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прынялі ўдзел у сустрэчы з Прэзідэнтам па відэасувязі. На здымку: студэнтка Марыя Юркова. https://www.belta.by/photonews/view/v-gomelskom-universitete-imfskoriny-proveli-vstrechu-studentov-s-prezidentom-po-videosvjazi-23695/ Больше фото по теме
-
28 студзень 2021Дыялогавая пляцоўка студэнцкага актыву з дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу разгарнулася 27 студзеня ў выставачнай зале ГДУ. У якасці спікераў выступілі дэлегаты УНС – Аляксей Зайцаў, старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі, і Дар’я Казлова, студэнтка эканамічнага факультэта. Будучыя ўдзельнікі нацыянальнага дыялогу падзяліліся сваімі думкамі і чаканнямі ад форуму, расказалі, што трэба для таго, каб стаць дэлегатам. На дыялогу гучала шмат пытанняў наконт маладзёжнай палітыкі і яе ролі…
-
27 студзень 202127 студзеня адбылося пашыранае пасяджэнне прэзідыума Гомельскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня прафкама супрацоўнікаў Галіноўскі М.Г. і старшыня прафкама студэнтаў Азяўчыкаў С.А. На пасяджэнні разглядаліся вынікі грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб рабоце ва ўстановах адукацыі, падведзены вынікі работы па ажыццяўленні грамадскага кантролю за аховай працы ў 2020 годзе,…
-
26 студзень 2021Падведзены вынікі Рэспубліканскай акцыі “Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі”, мэтай якой было далучэнне студэнцкай моладзі да вывучэння гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыны краіны. Арганізатарам мерапрыемстваў акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства. Творчыя праекты былі прадстаўлены ў чатырох намінацыях. У некаторых з іх адзначаны прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя…
-
25 студзень 202122 студзеня ў Мінску адбылася цырымонія ўручэння Рэспубліканскай маладзёжнай прэміі. Маладзёжная прэмія праходзіць у краіне ўжо ў другі раз. За права атрымаць галоўны прыз змагаліся больш за дзве тысячы ўдзельнікаў, якія ў мінулым годзе гучна заявілі пра сябе на ўсю краіну. Сярод іх – старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі ГДУ Аляксей Зайцаў, які стаў намінантам прэміі ў галіне Science. Універсітэт на мерапрыемстве прадставілі студэнты біялагічнага факультэта – Алена Кананкова і Марыя…
-
05 студзень 20215 студзеня ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля адбыўся ўрачысты прыём валанцёраў. ГДУ імя Францыска Скарыны прадстаўлялі 4 атрада: “Планета Дабрыні” (кіраўнік – Вольга Галезнік, старшы выкладчык кафедры геалогіі і геаграфіі) і “Зялёны патруль” (кіраўнікі – Таццяна Цімафеева, дацэнт кафедры экалогіі, і Наталля Шпілеўская, старшы выкладчык кафедры экалогіі) геолага-геаграфічнага факультэта, “Лотас” (кіраўнік – Алена Каткова, дацэнт кафедры лесагаспадарчых дысцыплін) і “Лесаводы” (…