У пятніцу 10 снежня, нягледзячы на адлігу, якая крыху сапсавала пераднавагодні настрой, у замежных слухачоў дзвюх груп падрыхтоўчага аддзялення Інстытута дадатковай адукацыі панавалі прыўзнята-вясёлыя эмоцыі. Прычынай гэтаму была нефармальная практыка рускай мовы – гульня ў боўлінг, арганізаваная выкладчыкамі кафедры давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі.
Слухачы падрыхтоўчага аддзялення склалі тры каманды, удзельнікі якіх прадэманстравалі розны ўзровень гульнёвага майстэрства. На працягу мерапрыемства фартуна паказвала свой капрызлівы нораў ва ўсёй сваёй прыгажосці: выяўляла сваю прыхільнасць да пэўнага гульца некалькі фрэймаў запар, пасля губляла да яго ўсялякую цікавасць, але праз пэўны час зноў вярталася да свайго ўлюбёнца. У выніку трох гульняў выявіліся бясспрэчныя лідары: Бандамба Жаэль (294 балаў), Эфехі Эгуаса (284) і Бандамба Хрысціян (282). У братоў Жаэля і Хрысціяна на рахунку па 5 страйкаў, у Эфехі – 3.
Бліжэй да заканчэння другой гадзіны гульні крыху нагадвала пра сябе невялікая стомленасць, але ўдала кінуты шар па-ранейшаму выклікаў захопленую рэакцыю ў гледачоў. Усё мерапрыемства прайшло на адным дыханні і выклікала мноства пазітыўных эмоцый ва ўсіх без выключэння ўдзельнікаў.
Слухачоў падрыхтоўчага аддзялення суправаджалі дацэнт Р.У. Серыкаў, метадыст Н.А. Азяўчыкава, спецыяліст Т.В. Малашчанка і аўтар гэтых радкоў. У гульні прыняў удзел (з вельмі добрым вынікам) дырэктар ІДА Дз.А. Хадановіч
Асістэнт кафедры давузаўскай
падрыхтоўкі і прафарыентацыі
К. Кушнарова