3 лістапада ў час восеньскіх канікул на філалагічным факультэце быў арганізаваны “Восеньскі турнір” для школьнікаў. У турніры прынялі ўдзел вучні 10-11 класаў ДУА “Гімназія №
У праграму турніру ўваходзіла знаёмства з факультэтам, правядзенне алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з яе разборам і ўзнагародай пераможцаў, удзел вучняў у квэсце, прысвечанаму 140-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я. Коласа.
З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава. Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.
Па выніках правядзення алімпіяды па беларускай мове і літаратуры былі праведзены яе праверка дацэнтамі кафедры беларускай мовы А.М. Воінавай, А.М. Ермаковай і З.У. Шведавай. Пераможцамі алімпіяды сталі:
1 месца падзялілі Мокіна Дана (вучаніца 11 класа ДУА “Гімназія №
2 месца – Канавалава Аляксандра (вучаніца 10 класа ДУА “Рэчыцкі раённы ліцэй”).
Пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі.
Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас!