На старонках газеты «Літаратура і мастацтва» аўтары паспрабавалі знайсці адказы на розныя пытанні, якія звязаны са станам літаратурна-мастацкай крытыкі. Вядомыя у літаратурным асяроддзі асобы выказвалi свае суб’ектыўныя меркаванні.
Так, напрыклад, удзел у размове прынялі паэт, празаік, перакладчык, намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура», галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп і празаік, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Алеся» Алена Брава.
У сваіх адказах на пытанні Віктар Шніп і Алена Брава ўспамінаюць загадчыка кафедры беларускай літаратуры, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Штэйнера і кандыдата філалагічных навук, дацэнта Аляксандра Бярозку.
Popular tags
Units