Сяброўства і супрацоўніцтва: студэнты з Варонежа прайшлі практыку ў ГДУ імя Францыска Скарыны

Submitted by ias on Wed, 07/09/2025 - 17:02

Сёння адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыка з Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта з рэктарам ГДУ імя Францыска Скарыны Сяргеем Хахомавым. Філолагі, якія вывучаюць беларускую мову як адну са славянскіх, прыехалі ў Гомель для праходжання дыялекталагічнай практыкі ў адпаведнасці з вучэбным планам і Дамовай аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі.

На сустрэчы прысутнічалі начальнік аддзела міжнародных сувязей Аляксандр Грахоцкі і дэкан філалагічнага факультэта Алена Палуян.

Госці з Расіі падзяліліся сваімі ўражаннямі пра арганізацыю практыкі, культурную праграму, падзякавалі за стварэнне спрыяльных бытавых умоў. Госці выказалі жаданне працягнуць супрацоўніцтва праз акадэмічную мабільнасць, удзел у канферэнцыях .

Рэктар урычыў студэнтам і выкладчыку сертыфікаты аб праходжанні вучэбнай практыкі на базе ГДУ імя Францыска Скарыны.

Акрамя таго, студэнты філалагічнага факультэта з Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта пазнаёміліся з гісторыяй кнігадрукавання і дзейнасцю Францыска Скарыны.

Падчас Круглага стала на філалагічным факультэце былі падведзены вынікі і складзены планы на 2025-2026 вучэбны год.